Палітыка Бурундзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|[[П’ер Нкурунзіза. У маладосці фізрук. Трохразовы прэз...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
[[Бурундзі]] — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005-2020) краінай кіраваў [[П’ер Нкурунзіза]], што праявіў сябе класічным дыктатарам, калі ў 2015 задушыў спробу дзяржаўнага перавароту і масавыя пратэсты, ідучы на трэці тэрмін. У 2020 Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі (рэдкі выпадак!) у топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў [[Пандэмія COVID-19|covid-дысідэнтам]].
 
Сталіцамі сённяшняй Бурундзі лічацца два гарады: ад колішняй сталіцы [[Горад Бужумбура|Бужумбуры]] (больш за 1 млн. жыхароў) адміністрацыйныя функцыі перайшлі да горада [[Гіцега]] (каля 50 тыс. жыхароў), куды цягам 2019-2022 маюць перабрацца ўсе галіны ўлады. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (1 ліпеня 1962). Дзяржаўныя мовы — французская, кірундзі і англійская.
 
== Дзяржаўны лад ==
У 1992 была прынята першая дэмакратычная Канстытуцыя. У 1998 былі прыняты некаторыя змены — пашырана колькасць месцаў у параменце, уведзены пасады віцэ-прэзідэнтаў. На рэферэндуме 2005 была прынята новая Канстытуцыя, згодна з якой Бурундзі з'яўляецца дэмакратычнай прэзідэнцкай рэспублікай са шматпартыйнай сістэмай. У краіне зарэгістравана каля двух дзясяткаў палітычных партый. Таксама Канстытуцыя замацоўвае этнічны і гендарны баланс пры размеркаванні пасадаў ва ўрадзе: 60 % — хуту, 40 % — тутсі; 30 % ад агульнага ліку пасадаў — жанчыны.
 
=== Выканаўчая і заканадаўчая ўлады ===
Урад складаецца з 19 міністраў і 7 віцэ-міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з Нацыянальнага сходу (ніжняя палата — 123 дэпутаты, старшыня — Геласе Нбаберабе (з 2020)) і Сената (верхняя палата — 43 дэпутатаў, старшыня — Рывер'ен Ндзікурыё).
 
=== Аўтарытарызм па-бурундзійску ===
Тым не менш, як і многія афрыканскія краіны, Бурундзі аказалася ў закладніках аўтарытарызму. Абраны ў жніўні 2005 прэзідэнтам П’ер Нкурунзіза стаяў на чале дзяржавы на працягу 15 гадоў да сваёй смерці ў чэрвені 2020. У палітычным жыцці з таго самага 2005 года дамінуе прапрэзідэнцкая партыя «Нацыянальны савет у абарону дэмакратыі — Сілы ў абарону дэмакратыі» (СНДД/ФДД), прадстаўнікі якой займаюць большасць урадавых крэслаў, ім належаць вышэйшыя пасады ў ключавых міністэрствах — знешніх зносін і міжнароднага супрацоўніцтва, унутраных спраў і грамадскай бяспекі, юстыцыі і фінансаў; а таксама большасць месцаў у парламенце, урадзе і органах мясцовага самакіравання. Іншадумства пераследуецца: так Жэрве Руфьікіры, старшыня Сената ў 2005—2015, вымушаны быў пакінуць пасаду, а затым краіну, пасля таго, як выступіў супраць замаху П'ера Нкурунзізы на трэці тэрмін.<ref>https://www.economist.com/middle-east-and-africa/2016/04/21/sliding-towards-anarchy</ref>
 
=== Палітычныя партыі ===
Найбольш уплывовыя апазіцыйныя партыі — Партыя за нацыянальны прагрэс (УПРОНА), якая прадстаўляе ў асноўным інтарэсы народнасці тутсі; Фронт за дэмакратыю ў Бурундзі (ФРОДНБУ) — адпаведна хуту. Інтарэсы радыкальна настроенай часткі тутсі адлюстроўвае Партыя нацыянальнага адраджэння (ПАРЕНА). Маецца таксама звыш дзясятка невялікіх партый, якія ў палітычным плане ў асноўным асацыююцца з УПРОНА і ФРОДНБУ.