Розніца паміж версіямі "Небытаў"

22 байты дададзена ,  9 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
Найранейшая пакуль пісьмовая згадка пра вёску Небытаў [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Мазырскага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] сустракаецца ў судовым дэкрэце ад 9 мая 1618 года аб выданні збеглых адтуль, а таксама з Юравічаў, Козіх Лозаў (Лужаў) у Хойнікі альбо Новы Харленж да суджэнцаў Мікалая і Гальшкі Харлінскіх падданых маці і сына Гальшкі з Гулевічаў і Міхала Лозкаў<ref>Źródła dziejowe. T. XXI: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. X: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). / A. Jabłonowski. — Warszawa, 1894. S. 234</ref>. У XVII—XVIII стагоддзях вёска належала да Загальскага староства. Паводле рэвізіі 1716 года ''wieś Niebytów'' налічвала пяць дымоў: Амяльян Верабей, Назар Скорчанка, Марозенка Прышчэп, Лук’ян Астапенка, Павел Лук’яненка плацілі старосце князю Дамініку Яну Шуйскаму 13 злотых чыншу і даніны мядовай 7 з паловай бельцаў<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 144</ref>.
 
У выніку другога падзелу [[РэчДругі Паспалітаяпадзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Небытаў апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 г. у складзе адноўленага [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага паветупавета]] спачатку [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай]], потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 г. [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]<ref>Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182</ref>. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў суддзі Вінцэнція Жука<ref>Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72</ref>. Тады ў ёй налічвалася 13 двароў. У 1834 годзе 18 двароў, 90 жыхароў. У 1850 годзе ў Небытаве 21 двор, 124 жыхары, уласнасць казны. На пачатак 1870 года тут 47 мужчынскіх душ былых дзяржаўных сялян, прыпісаных да Небытаўскага сельскага таварыства, 9 аднадворцаў, прыпісаных да Хойніцкай воласці<ref>Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71</ref>. У 1879 годзе вёска названа сярод паселішчаў Хойніцкага царкоўнага прыхода<ref>Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140</ref>. Паводле перапісу 1897 года 57 двароў, 284 жыхары, капліца, хлебазапасная крама, у Хойніцкай воласці. У 1909 годзе ў вёсцы 61 двор, 402 жыхары, побач у аднайменным урочышчы 1 двор з 5 жыхарамі<ref>Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 131</ref>, смалакурня.
 
На вясну 1921 года ў Небытаве згадана пачатковая школа з 28 вучнямі<ref>Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19</ref>. З 8 снежня 1926 года вёска была цэнтрам сельсавета [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёна]] [[Рэчыцкая акруга|Рэчыцкай]], з 9 чэрвеня 1927 года [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]]. З 20 лютага 1938 года ў складзе [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]] з цэнтрам у [[Мазыр]]ы, з 8 студзеня 1954 года — у [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная змена», працавала кузня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]].