Розніца паміж версіямі "Бурундзі"

130 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
== Эканоміка ==
{{main|Эканоміка Бурундзі}}
[[File:Des hommes au travail.jpg|thumb|90 % бурундзійцаў занята ў сельскай гаспадарцы]]
Бурундзі — аграрная краіна са слабаразвітай эканомікай, знаходзіцца ў ліку найменш развітых дзяржаў свету. Акрамя агульных для самага беднага рэгіёна свету праблем, яшчэ бяднейшай Бурундзі робяць адсутнасць выхаду да мора і значных прыродных рэсурсаў. Па ўзроўні ВУП на душу насельніцтва па ППЗ (2020) займае ад 185 да 190 месца (у залежнасці ад колькасці класіфікаваных краін у рэйтынгу, канкуруючы за апошні радок з [[Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка|ЦАР]]).<ref>https://data.worldbank.org/indicator/NY.GDP.PCAP.PP.CD?most_recent_value_desc=true</ref> Чатыры пятых насельніцва краіны жывуць за рысай беднасці. Паступленне валюты залежыць ад умоваў надвор'я і сусветных цэн на каву і чай. Каля 40 % нацыянальнага прыбытку прыходзіцца на замежную дапамогу.
 
[[File:Burundi - Lake Tanganyika fisheries.jpg|thumb|left|Рыбакі на [[Танганьіка|Танганьіцы]]]]
Амаль 90 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, якая складае каля 40 % ВУП і дзе вырабляецца каля 40 % экспарту.<ref>https://atlas.cid.harvard.edu/explore?country=17&product=undefined&year=2018&productClass=HS&target=Product&partner=undefined&startYear=undefined</ref>, пры тым што большасць сектару адносіцца да нетаварнай сельскай гаспадаркі. Асноўнымі культурамі з’яўляюцца: [[кава]], чай, [[цукровы трыснёг]], бананы, [[рыс]], бавоўна, [[кукуруза]]. На возеры Танганьіка развіта рыбалоўства. Хуткі рост насельніцтва і адсутнасць адэкватнай зямельнай палітыкі прыводзяць да пастаяннага недахопу прадуктаў харчавання.