Розніца паміж версіямі "Бурундзі"

13 байтаў выдалена ,  2 месяцы таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
Адрозніваецца незвычайна высокай шчыльнасцю насельніцтва. У этнічным складзе насельніцтва пераважаюць [[хуту]] (85%), другі значны народ - [[тутсі]]. Узровень урбанізацыі вельмі нізкі — станам на 2019 у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва!
 
Бурундзі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ!) не перавышае 1000 даляраў. Каля 90 % эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Часам здараецца, што жыхары бедных аграрных краін задаволены сваім жыццём, але гэта не пра Бурундзі: у 2018 краіна заняла апошняе месца ў сусветным рэйтынгу шчасця.<ref>https://www.theguardian.com/world/2018/mar/14/finland-happiest-country-world-un-report</ref> Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША ў верасні 2020)<ref>https://www.tourprom.ru/information/currency/burundi/</ref>. Бурундзі з'яўляецца членам [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]]. У 2009 увайшла ў склад Усходне-Афрыканскай Супольнасці, што ўзмацніла сувязі краіны з суседзямі.<ref>https://www.eac.int/</ref>
 
== Геаграфія ==