Друя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
неактуальны шаблон "Не перакладзена"
Радок 83:
Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 Друя ўвайшла ў склад [[Браслаўскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Браслаўскага павета]]. [[17 верасня]] [[1579]] г. у Друі пабываў [[С. Баторый]], які з войскам вяртаўся з-пад [[Пскоў|Пскова]]. У [[1600]] г. канцлер літоўскі [[Л. І. Сапега]] набыў маёнткі Друя, Чурылавічы, [[Дзедзіна (Мёрскі раён)|Дзедзін]], [[Залессе (Друеўскі сельсавет)|Залессе]], а ў [[1611]] г. — частку горада. Асноўная ж частка Друі заставалася за Масальскімі. [[8 жніўня]] [[1618]] г. [[Ян Станіслаў Сапега|Я. С. Сапега]] падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай '''Сапежын''', разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў [[магдэбургскае права]]. Мясцовае кіраванне ажыццяўляў [[магістрат]] на чале з [[войт]]ам, пасаду якога зацвярджалі аднак самі Сапегі. Герб Сапежына змяшчаў адлюстраванне віціны з ветразем на хвалях. Паводле прывілея справаводства ў магістраце павінна было весціся на [[ЛАцінская мова|лацінскай]] або [[Польская мова|польскай мовах]]. Прывілей Я. С. Сапегі неаднойчы пацвярджаўся вялікімі князямі літоўскімі ў [[XVII]]—[[XVIII]] стст.
 
3 пераходам пад юрысдыкцыю Сапегаў усёй Друі магдэбургскае права пашырылася на іншыя часткі горада. Паводле інвентара [[1643]] г. у Друі выразна вылучалася некалькі частак. Найбольш старажытныя, у вусці Друйкі, налічвала 103 дымы. У Сапежыне мелася 108 дымоў, тут знаходзіліся рынак, ратуша і большасць з культавых збудаванняў Друі. Побач размяшчалася прадмесце з замкам. Існавала таксама задзвінская частка Друі — Прыдруйск (сучасны пасёлак {{нп3|[[Піедруя|Піедруя|pl|Piedruja}}]] ў [[Латвія|Латвіі]]). Усяго ў Друі налічвалася 306 дымоў, каля 100 корчмаў, каля 2 тыс. жыхароў. Сярод рамеснікаў былі рыбакі, ганчары, алейнікі, шаўцы, рымары, сядляр, каваль, кравец, цясляр і інш. Паводле магістрацкіх актаў 18 ст. вядомы таксама шапнікі, сніцары, ткачы, катляры, бляхары, мечнік, ліцейшчык і інш.
 
[[Файл:Catholic Church of St. Anthony in Druja (1907).jpg|250px|міні|[[Касцёл святога Антонія і кляштар дамініканцаў, Друя|Касцёл святога Антонія і кляштар дамініканцаў]], фотаздымак 1907 года]]