302 808
правак
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др (арфаграфія, перанесена: Памёр ў → Памёр у з дапамогай AWB) |
|||
Старэйшы сын праведнага [[Іаан Кармянскі|Іаана Кармянскага (Гашкевіча)]] і яго жонкі Марыі Піліпаўны Трусевіч, дачкі святара. Нарадзіўся ў вёсцы [[Шарсцін]], дзе яго бацька служыў настаяцелем мясцовай Свята-Раства-Багародзіцкай царквы.
Выпускнік [[Магілёўская духоўная семінарыя|Магілёўскай духоўнай семінарыі]], якую скончыў у 1890 годзе. У 1890—1893 гадах служыў у [[Кішынёў|Кішынёве]] настаўнікам спеваў у семінарыі. Пазней на працягу 6 гадоў настаўнічаў у [[Мсціслаў]]скім духоўным вучылішчы<ref>[http://dlib.rsl.ru/viewer/01003732207#page540?page=220 ''Боиович М. М.'' Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Второй созыв. М, 1907. С. 178.] {{ref-ru}}</ref>.
У 1899 годзе быў пасвечаны ў [[іерэй|іерэя]] і прызначаны настаяцелем [[Свята-Ануфрыеўская царква (Сялец)|Свята-Ануфрыеўскай царквы]] ў вёсцы [[Сялец (Мсціслаўскі раён)|Ануфрыева]] [[Чэрыкаўскі павет|Чэрыкаўскага павета]].
8 лютага 1907 года быў абраны ў Дзяржаўную думу II склікання ад агульнага складу выбарнікаў Магілёўскага губернскага выбарчага сходу. Увайшоў у склад Канстытуцыйна-дэмакратычнай фракцыі. З’яўляўся членам думскай камісіі па справах праваслаўнай царквы. Разам з [[Вячаслаў Андрэевіч Якубовіч|В. А. Якубовічам]] быў адным з двух прадстаўнікоў духавенства, якія апынуліся ў правацэнтрысцкіх фракцыях у Дзяржаўнай думе II склікання.
Па звестках 1915 года служыў палкавым святаром. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] 1917 года адыйшоў ад грамадскай і рэлігійнай дзейнасці і вёў прыватнае жыццё ў вёсцы [[Агародня Гомельская|Агародні Гомельскай]], дзе служыў яго бацька, і, верагодна, служыў айцец Міхаіл<ref>''Костенко А. В.'' [http://shron1.chtyvo.org.ua/Kostenko_Anton/Hashkevychi_a_ne_Hoshkevychi_biloruska_hilka_vidomoho_ukrainskoho_rodu.pdf «Гашкевичі», а не «Гошкевичі»: Білоруська гілка відомого українського роду]. // Київська навукова суспільнознавча організація. — Київ, 2016. {{ref-uk}}</ref>.
Памёр
Меў чатырох братоў і двух сясцёр. Яго сын, Мікалай Гашкевіч (1890—1938), быў рэпрэсаваны савецкай уладай.
== Літаратура ==
* ''[[Мікалай Міхайлавіч Забаўскі|Забаўскі М. М.]]'' Прадстаўніцтва ад Беларусі ў Дзяржаўнай думе Расіі (1906—1917). — [[Мінск]]: [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт]], 1998. — 157 с.
{{
{{DEFAULTSORT:Гашкевіч Міхаіл Іванавіч}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце]]
|