Эканоміка Бурундзі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 14:55, 6 верасня 2020

Бурундзі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ!) не перавышае 1000 даляраў. Каля 90 % эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Часам здараецца, што жыхары бедных аграрных краін задаволены сваім жыццём, але гэта не пра Бурундзі: у 2018 краіна заняла апошняе месца ў сусветным рэйтынгу шчасця.[1]

90 % бурундзійцаў занята ў сельскай гаспадарцы

Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША ў верасні 2020)[2]. Бурундзі з'яўляецца членам Афрыканскага Саюза. У 2009 увайшла ў склад Усходне-Афрыканскай Супольнасці, што ўзмацніла сувязі з суседзямі.[3]

Агульная характарыстыка

Бурундзі — аграрная краіна са слабаразвітай эканомікай, знаходзіцца ў ліку найменш развітых дзяржаў свету. Акрамя агульных для самага беднага рэгіёна свету праблем, яшчэ бяднейшай Бурундзі робяць адсутнасць выхаду да мора і значных прыродных рэсурсаў. Па ўзроўні ВУП на душу насельніцтва па ППЗ (2020) займае месца ад 185 па 190 (у залежнасці ад колькасці класіфікаваных краін у рэйтынгу), канкуруючы за апошні радок з ЦАР.[4] Чатыры пятых насельніцва краіны жывуць за рысай беднасці. Паступленне валюты залежыць ад умоваў надвор'я і сусветных цэнаў на каву і чай. Каля 40 % нацыянальнага прыбытку прыходзіцца на замежную дапамогу.

Сельская гаспадарка

 
Рыбакі на Танганьіцы

Амаль 90 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, якая складае каля 40 % ВУП і дзе вырабляецца каля 40 % экспарту.[5], пры тым, што большая частка сектару адносіцца да нетаварнай сельскай гаспадаркі. Асноўнымі культурамі з’яўляюцца: кава, чай, цукровы трыснёг, бананы, рыс, бавоўна, кукуруза. На возеры Танганьіка развіта рыбалоўства. Хуткі рост насельніцтва і адсутнасць адэкватнай зямельнай палітыкі прыводзяць да пастаяннага недахопу прадуктаў харчавання.

Прамысловасць

Прамысловасць развіта слаба, яе доля ў структуры ВУП складае каля 15 %, пераважае здабыўная галіна. З апрацоўчай маюцца заводы па вытворчасці сельгасінвентара, будматэрыялаў, а таксама дрэваапрацоўчы, мылаварны, шкляны, тэкстыльны і піваварны камбінаты.

Транспарт

 
Гасцінец на Гіцегу. Бурундзіцы шануюць ровары

Працягласць шашэйных і грунтавых дарог складае парадку 6 тыс. км. Суднаходства здзяйсняецца ў асноўным па возера Танганьіка і рэках яго басейна. Праз порт Бужумбуры на Танганьіцы ажыццяўляецца асноўная частка знешняга гандлю— тавары плывуь у Танзанійякі азёрны порт Кігома, адкуль на чыгунцы трапляюць да акіяна. У Бужумбуры маецца аэрапорт міжнароднага класа — адзіны на ўсю краіну з асфальтавай УПП. Самы папулярны накірунак — Кігалі, сталіца суседняй Руанды. Асноўнымі авіяперавозчыкамі з’яўляюцца замежныя «Эфіопія эрлайнс» і «Кенія эрвейс» ды інш.. Чыгуначная сетка адсутнічае. Ёсць план на далёкую перспектыву: злучыць чыгункай Бужумбуры з Кігалі і Кампалай з далейшым выхадам на Кенію.

Знешні гандаль

Галоўнымі артыкуламі імпарту з’яўляюцца прадукты харчавання, аўтамабілі, нафтапрадукты і папера; экспартуюцца золата (43 % экспарту ў 2018), кава (у 2000-х яна давала 80 % валютных паступленняў), чай, цукар, руды каляровых металаў (волава, вальфрам ды цырконій), дрэва. Экспартная выручка складае 50 % ад выдаткаў на імпарт.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца краіны субрэгіёна, з далёкага замежжа — Бельгія, Францыя, Германія, Кітай, Саудаўская Аравія, Індыя. У 2010-х галоўным імпарцёрам для тавараў Бурундзі сталі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, якія скупляюць усё золата.

Зноскі

Шаблон:Бурундзі у тэмах