Бурундзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 60:
'''Буру́ндзі''' ({{lang-fr|Burundi}}, {{lang-rn|Burundi}}), '''Рэспу́бліка Буру́ндзі''' ({{lang-fr|République du Burundi}}, {{lang-rn|Republika y'u Burundi}}) — дзяржава размешчаная ў цэнтральнай частцы [[Усходняя Афрыка|Усходняй Афрыкі]] ў раёне [[Вялікія Афрыканскія азёры|Вялікіх Азёр]]. Не мае выхаду да мора. Тэрыторыя — 27,8 тыс. км² — за Бурундзі меншыя па плошчы толькі чатыры краіны мацерыковай Афрыкі. Насельніцтва — 11,8 млн чал. (2020). Мяжуе з [[Руанда]]й на поўначы, з [[Танзанія]]й на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з [[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|Дэмакратычнай Рэспублікай Конга]] на захадзе; на паўднёвым усходзе абмываецца возерам [[Танганьіка]]. Клімат — субэкватарыяльны.
 
Разам з Руандай і яшчэ трыма краінамі ([[Лесота]], [[Эсваціні]] і [[Батсвана]]) Бурундзі з'яўляецца тэрытарыяльным спадкаемцам аўтэнтычнай афрыканскай дзяржавы — каралеўства Бурундзі. У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.
 
Бурундзі — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005-2020) краінай кіраваў [[П’ер Нкурунзіза]], што праявіў сябе класічным дыктатарам, калі ў 2015 задушыў спробу дзяржаўнага перавароту і масавыя пратэсты, ідучы на трэці тэрмін. У 2020 Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі (рэдкі выпадак!) у топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў [[Пандэмія COVID-19|covid-дысідэнтам]].