Розніца паміж версіямі "Бурундзі"

1 байт дададзены ,  2 месяцы таму
др
У канцы ХІХ стагоддзя на землі вакол Вялікіх азёр паквапілася [[Германская імперыя|Германія]]. Спачатку каланіяльныя інтарэсы Германскай імперыі прадстаўляла Германская Усходне-Афрыканская кампанія, аднак ужо ў 1891 пры непасрэдным удзеле Берліна была створана калонія [[Германская Усходняя Афрыка]], куды ўвайшлі Руанда, Урундзі (тады Бурундзі вымаўлялі менавіта так) і Танганьіка (мацерыковая частка Танзаніі). Неўзабаве, пасля паразы ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]], Руанда і Урундзі адышлі да [[Бельгія|Бельгіі]]. У 1919-1946 дзве будучыя незалежныя дзяржавы юрыдычна былі падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі пад назвай Руанда-Урундзі, з 1946 і да заваёвы незалежнасці — падапечнай тэрыторый ААН Руанда-Урундзі пад кіраваннем усё той жа Бельгіі. 1 ліпеня 1962 на палітычнай карце свету паўстала каралеўства Бурундзі
 
[[File:Plaza de la Independencia.JPG|thumb|leftПлошчаleft|Плошча незалежнасці ў [[Бужумбура|Бужумбуры]]]]
З 1966 пасля звяржэння манархіі і ўсталявання ў краіне аднапартыйнай і аўтарытарнай рэспубліканскай формы кіравання адзначаецца вельмі нестабільнае палітычнае становішча, якое з цягам часу пагаршалася шэрагам узброеных канфліктаў на этнічнай глебе. У 1970-я і 1990-я Бурундзі перажыла дзве грамадзянскія вайны і генацыды! Узброеная барацьба за ўладу ў Бурундзі этнічных груп хуту і тутсі (адпаведна 85 % і 14 % насельніцтва) максімальна абвастрылася ў 1993 і выклікала шматгадовы палітычны і эканамічны крызіс у краіне, абрынуўшы яе да ліку найбядніешых у свеце. 6 красавіка 1994 прэзідэт Бурундзі Сіпрыен Нтар'яміра разам з руандыйскім калегам загінуў у
авіякатастрофе, што стала падставай для [[Генацыд у Руандзе|генацыду тутсі]] ў Руандзе і далейшай эскалацыі канфлікта ў Бурундзі.