Гісторыя Бурундзі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Разам з Руандай і яшчэ трыма краінамі (Лесота, Эсваціні і Батсвана) Бурундзі з'яўляе...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:56, 6 верасня 2020

Разам з Руандай і яшчэ трыма краінамі (Лесота, Эсваціні і Батсвана) Бурундзі з'яўляецца тэрытарыяльным спадкаемцам аўтэнтычнай афрыканскай дзяржавы — каралеўства Бурундзі. У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля Першай сусветнай вайны была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.

Какаланіяльнае мінулае

Карэннымі насельнікамі бурундзійскіх земляў лічацца тва — прадстаўнікі негрыльскай малой расы, адна з галін пігмеяў. На працягу апошніх 500 гадоў тэрыторыю Бурундзі засялілі народы земляробаў хуту і пастухоў тутсі, што лёгка скарылі тва. У ХVII-XIX стагоддзях існавала незалежнае каралеўства Бурундзі, дзе нешматлікія тутсі дамінавалі над хуту; тва займалі самую нізкую прыступку ў іерархіі. На чале дзяржавы стаяў мвамі (літаральна ўладар), якому падпарадкоўвалася племянная арыстакратыя. Каралеўства ад пачатку існавання значна пашырыла свае межы.

Пад уладай Германіі

 
Сцяг Германскай Усходне-Афрыканскай кампаніі

У канцы ХІХ стагоддзя на землі вакол Вялікіх азёр паквапілася Германія. Спачатку каланіяльныя інтарэсы Германскай імперыі прадстаўляла Германская Усходне-Афрыканская кампанія, аднак ужо ў 1891 пры непасрэдным удзеле Берліна была створана калонія Германская Усходняя Афрыка, куды ўвайшлі Руанда, Урундзі (тады Бурундзі вымаўлялі менавіта так) і Танганьіка (мацерыковая частка Танзаніі). Падчас Першай сусветнай вайны Германская Усходняя Афрыка стала арэнай баявых дзеянняў, бадай што самых актыўных на ўсім кантыненце. У чэрвенні 1916 нямецкія войскі пакнулі Урундзі пад скардынаваным насцікам куды больш шматлікіх англа-бельгійскіх часцей. Адсюль жа войскі Антанты неўзабаве зладзілі паход на Табору — адміністрацыйны цэнтр калоніі.

Пад уладай Бельгіі

Пасля паразы ў Першай сусветнай вайне, Руанда і Урундзі адышлі да Бельгіі паводле Версальскай дамовы. У 1924-1946 дзве будучыя незалежныя дзяржавы з аб'яднанай назвай Руанда-Урундзі і сталіцай ва Ужумбуры (так тады вымаўлялі Бужумбуру) юрыдычна былі тэрыторыяй Бельгіі пад мандатам Лігі Нацый, з 1946 і да заваёвы незалежнасці — падапечнай тэрыторый ААН Руанда-Урундзі пад кіраваннем усё той жа Бельгіі. У 1948 каланіяльныя ўлады дазволілі стварэнне палітычных партый, што ў выніку зрабіла вялікі ўнёсак у набыццё незалежнасці. Самай уплывовай и дзейнай партыяй стащ Саюз за Нацыянальны Прагрэс (UPRONA) 1 ліпеня 1962 на палітычнай карце свету паўстала каралеўства Бурундзі на чале з каралём Мвамбутсам IV. Варта адзначыць, што ў каланіяльны перыяд кіруючая манархічная дынастыя не перарвалася.

Незалежнасць

 
Плошча незалежнасці ў Бужумбуры

З 1966, пасля звяржэння манархіі і ўсталявання ў краіне аднапартыйнай і аўтарытарнай рэспубліканскай формы кіравання, адзначаецца вельмі нестабільнае палітычнае становішча, якое з цягам часу пагаршалася шэрагам узброеных канфліктаў на этнічнай глебе. У 1970-я і 1990-я Бурундзі перажыла дзве грамадзянскія вайны і два генацыды! Узброеная барацьба за ўладу ў Бурундзі этнічных груп хуту і тутсі (адпаведна 85 % і 14 % насельніцтва) максімальна абвастрылася ў 1993 і выклікала шматгадовы палітычны і эканамічны крызіс у краіне, абрынуўшы яе да ліку найбяднейшых у свеце. 6 красавіка 1994 прэзідэт Бурундзі Сіпрыен Нтар'яміра разам з руандыйскім калегам загінуў у авіякатастрофе, што стала падставай для генацыду тутсі ў Руандзе і далейшай эскалацыі канфлікту ў Бурундзі.

У ліпені 1996 да ўлады ў Бурундзі ізноў прыйшлі ваенныя на чале з маёрам П. Буйоя (тутсі), які ўжо займаў пост прэзідэнта (1987—1993). Распачатыя ў чэрвені 1998 міжбурундзійскія перамовы пры пасрэдніцтве былога прэзідэнта Танзаніі Д. Ньерэрэ, а затым былога прэзідэнта ПАР Н. Мандэлы завяршыліся падпісаннем у Арушэ «Дамовы аб міры і нацыянальным прымірэнні» (28 жніўня 2000).

ХХІ стагоддзе

У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2001 у Бурундзі пачаўся пераходны перыяд, які завяршыўся ў жніўні 2005 пасля паспяхова праведзеных рэферэндуму па прыняцці новай канстытуцыі і выбараў ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў. 7 верасня 2006 падпісана «Дамова аб поўным спыненні агню» паміж урадам і апошнім апазіцыйным узброеным рухам Бурундзі — «Фронтам нацыянальнага вызвалення» (ФНЛ).

31 снежня 2006 была завершаная дзейнасць адкрытай у чэрвені 2004 Місіі ААН у Бурундзі (ОНЮБ), якая была замененая на «Аб’яднаныя прадстаўніцтвы ААН у Бурундзі» (БІНЮБ). Аднак цяпер краіну чакала выпрабаванне аўтарытарызмам. У 2015 Бурундзі ахапіў чарговы палітычны крызіс, калі прэзідэнт П’ер Нкурунзіза пайшоў на трэці тэрмін. У выніку задушэння пратэстаў незадаволенай палітычным працэсам апазіцыі загінула каля 1700 чалавек, больш за 350 000 адправілася ў выгнанне.[1]

Зноскі