Розніца паміж версіямі "Бурундзі"

230 байтаў дададзена ,  2 месяцы таму
няма тлумачэння праўкі
'''Буру́ндзі''' ({{lang-fr|Burundi}}, {{lang-rn|Burundi}}), '''Рэспу́бліка Буру́ндзі''' ({{lang-fr|République du Burundi}}, {{lang-rn|Republika y'u Burundi}}) — дзяржава размешчаная ў цэнтральнай частцы [[Усходняя Афрыка|Усходняй Афрыкі]] ў раёне [[Вялікія Афрыканскія азёры|Вялікіх Азёр]]. Не мае выхаду да мора. Тэрыторыя — 27,8 тыс. км² — за Бурундзі меншыя па плошчы толькі чатыры краіны мацерыковай Афрыкі. Насельніцтва — 11,8 млн чал. (2020). Мяжуе з [[Руанда]]й на поўначы, з [[Танзанія]]й на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з [[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|Дэмакратычнай Рэспублікай Конга]] на захадзе; на паўднёвым усходзе абмываецца возерам [[Танганьіка]]. Клімат — субэкватарыяльны.
 
Разам з Руандай[[Руанда]]й і яшчэ трыма краінамі ([[Лесота]], [[Эсваціні]] і [[Батсвана]]) Бурундзі з'яўляеццаяўляюцца тэрытарыяльнымрэдкім спадкаемцаму аўтэнтычнай[[Афрыка|Афрыцы]] афрыканскайвыпадкам тэрытарыяльнага спадкаемства аўтэнтычнай дзяржавы — каралеўства Бурундзі. У пачатку ХХ стагоддзя Бурундзі ўваходзіла ў склад германскіх калоній (пад назвай Урундзі), а пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была падмандатнай тэрыторыяй Бельгіі. Незалежнасць атрымала ў 1962 годзе адначасова з Руандай. У 1966 перайшла да рэспубліканскай формы кіравання. З таго часу перажыла шэраг пераваротаў і этнічных канфлікаў, у тым ліку дзве грамадзянскія вайны і два генацыды (самы жорсткі ў 1993) ды падаўленне пратэстаў з наступнай ізаляцыяй краіны ў 2015.
 
Бурундзі — прэзідэнцкая рэспубліка з аўтарытарнай формай кіравання. Цягам апошніх 15 гадоў (2005-2020) краінай кіраваў [[П’ер Нкурунзіза]], што праявіў сябе класічным дыктатарам, калі ў 2015 задушыў спробу дзяржаўнага перавароту і масавыя пратэсты, ідучы на трэці тэрмін. У 2020 Нкурунзіза нечакана памёр, што вывела Бурундзі (рэдкі выпадак!) у топ сусветных навін, бо прэзідэнт быў [[Пандэмія COVID-19|covid-дысідэнтам]].
 
[[File:Plaza de la Independencia.JPG|thumb|left|Плошча незалежнасці ў [[Бужумбура|Бужумбуры]]]]
З 1966, пасля звяржэння манархіі і ўсталявання ў краіне аднапартыйнай і аўтарытарнай рэспубліканскай формы кіравання, адзначаецца вельмі нестабільнае палітычнае становішча, якое з цягам часу пагаршалася шэрагам узброеных канфліктаў на этнічнай глебе. У 1970-я і 1990-я Бурундзі перажыла дзве грамадзянскія вайны і два генацыды! Узброеная барацьба за ўладу ў Бурундзі этнічных груп хуту і тутсі (адпаведна 85 % і 14 % насельніцтва) максімальна абвастрылася ў 1993 і выклікала шматгадовы палітычны і эканамічны крызіс у краіне, абрынуўшы яе да ліку найбядніешыхнайбяднейшых у свеце. 6 красавіка 1994 прэзідэт Бурундзі Сіпрыен Нтар'яміра разам з руандыйскім калегам загінуў у
авіякатастрофе, што стала падставай для [[Генацыд у Руандзе|генацыду тутсі]] ў Руандзе і далейшай эскалацыі канфліктаканфлікту ў Бурундзі.
 
У ліпені 1996 да ўлады ў Бурундзі ізноў прыйшлі ваенныя на чале з маёрам П. Буйоя (тутсі), які ўжо займаў пост прэзідэнта (1987—1993). Распачатыя ў чэрвені 1998 міжбурундзійскія перамовы пры пасрэдніцтве былога прэзідэнта Танзаніі Д. Ньерэрэ, а затым былога прэзідэнта ПАР [[Нельсан Мандэла|Н. Мандэлы]] завяршыліся падпісаннем у Арушэ «Дамовы аб міры і нацыянальным прымірэнні» (28 жніўня 2000). У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі ў 2001 у Бурундзі пачаўся пераходны перыяд, які завяршыўся ў жніўні 2005 пасля паспяхова праведзеных рэферэндуму па прыняцці новай канстытуцыі і выбараў ва ўладныя структуры ўсіх узроўняў. 7 верасня 2006 падпісана «Дамова аб поўным спыненні агню» паміж урадам і апошнім апазіцыйным узброеным рухам Бурундзі — «Фронтам нацыянальнага вызвалення» (ФНЛ).
 
31 снежня 2006 была завершаная дзейнасць адкрытай у чэрвені 2004 Місіі ААН у Бурундзі (ОНЮБ), якая была замененая на «Аб’яднаныя прадстаўніцтвы ААН у Бурундзі» (БІНЮБ). Аднак цяпер краіну чакала выпрабаванне аўтарытарызмам. У 2015 Бурундзі ахапіў чарговы палітычны крызіс, калі прэзідэнт [[П’ер Нкурунзіза]] пайшоў праз змены ў канстытуцыі на трэці тэрмін. У выніку задушэння пратэстаў незадаволенай палітычным працэсам апазіцыі загінула каля 1700 чалавек, больш за 350 000 адправілася ў выгнанне.<ref>https://www.hrw.org/report/2018/05/18/we-will-beat-you-correct-you/abuses-ahead-burundis-constitutional-referendum</ref>
 
== Дзяржаўны лад ==