Розніца паміж версіямі "Гісторыя Бурундзі"

5 байтаў выдалена ,  2 месяцы таму
др
 
== Незалежнасць ==
[[File:Plaza de la Independencia.JPG|thumb|left|Плошча незалежнасці ў [[Бужумбура|Бужумбуры]]]]
З 1966, пасля звяржэння манархіі і ўсталявання ў краіне аднапартыйнай і аўтарытарнай рэспубліканскай формы кіравання, адзначаецца вельмі нестабільнае палітычнае становішча, якое з цягам часу пагаршалася шэрагам узброеных канфліктаў на этнічнай глебе. У 1970-я і 1990-я Бурундзі перажыла дзве грамадзянскія вайны і два генацыды! Узброеная барацьба за ўладу ў Бурундзі этнічных груп хуту і тутсі (адпаведна 85 % і 14 % насельніцтва) максімальна абвастрылася ў 1993 і выклікала шматгадовы палітычны і эканамічны крызіс у краіне, абрынуўшы яе да ліку найбяднейшых у свеце. 6 красавіка 1994 прэзідэт Бурундзі Сіпрыен Нтар'яміра разам з руандыйскім калегам загінуў у
авіякатастрофе, што стала падставай для [[Генацыд у Руандзе|генацыду тутсі]] ў Руандзе і далейшай эскалацыі канфлікту ў Бурундзі.