Уладзіслаў Галубок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 334:
 
== Рэпрэсіі ==
Арыштавалі Галубка ў 1937 г. «традыцыйным» спосабам, на досвітку. Хутка ў мінскай кватэры драматурга адбыўся вобыск. Забралі не толькі ўсе рукапісы, але нават прыватныя рэчы тэатра. Вельмі пацярпела сям'я: старэйшаму сыну [[Эдуард Уладзіслававіч Галубок|Эдуарду]], навуковаму супрацоўніку, не дазволілі абараніць дысертацыю па беларускай драматургіі, дачку Багуславу прымусілі ехаць на вёску — «перавыхоўвацца» ў калгасе, малодшых сыноў выключылі з камсамола, як дзяцей ворага народа. Жонка ў адчаі спрабавала скончыць жыццё самагубствам — яе ледзь выратавалі.
 
Пасля арышту Галубка ўсе яго карціны былі звезены ў НКУС, затым туды запрасілі гомельскага мастака Міхаіла Сімкоўскага і загадалі замаляваць на ўсіх палотнах подпіс аўтара. Сімкоўскі працаваў усю ноч, не спадзяючыся, што і сам выйдзе на волю. Аднак раніцай яго выпусцілі і нават дазволілі ўзяць што-нішто з твораў Галубка. Сімкоўскі змог вынесці толькі чатыры работы. Цяпер яны вісяць у адным з гомельскіх клубаў.