Наша доля: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др [Wp/be]-спасылкі
+internal link
Радок 1:
'''"Наша доля"'''. Штотыднёвая легальная газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая ''легальная'' газета ў [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Выдавалася ў [[Вільня|Вільні]] ў перыяд 1(14).9.1906 – 1(14).12.1906. Разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавалася [[Кірыліца|кірыліцай]], палова – [[Лацінка|лацінкай]]. Разавы тыраж 1-га нумару склаў ''10 тыс.'' асобнікаў.
 
Афіцыйны рэдактар-выдавец – віленскі мяшчанін І. А. Туркенес, з 18.11.1906 за рэдактара быў А. Гедвіла. Сапраўдныя заснавальнікі – частка кіраўніцтва [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]], а менавіта, браты І. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч ([[Цётка|Цётка]]), Ф. [[Францішак Умястоўскі|Умястоўскі]].
 
За змест 1-га, 3-га, 4-га нумароў пастановаю Віленскай судовай палаты (11.01.1907) выданне было забаронена ''назаўсёды'', афіцыйны рэдактар-выдавец Туркенес быў засуджаны на 1 год крэпасці.