Розніца паміж версіямі "Іосіф Іпалітавіч Жылінскі"

У 1863—1873 гг. кіраваў градусным вымярэннем дугі паралелі 52 градусы паўночнай шыраты (на [[Беларусь|Беларусі]] гэта прыблізна па лініі [[Брэст]] — [[Пінск]] — [[Мазыр]] — [[Гомель]]). У 1881—1893 гг. кіраваў [[Трыянгуляцыя (геадэзія)|трыянгуляцыяй]] заходняй тэрыторыі [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
У 1873—1898 гг. узначальваў Заходнюю экспедыцыю па асушэнні балот [[Палессе|Палесся]]. Пазней, пазней —маючы за плячыма палескі вопыт, Жылінскі паспяхова кіраваў меліярацыяй забалочаных земляў [[Маскоўская губерня|Маскоўскай]], [[Разанская губерня|Разанскай]], [[Уладзімірская губерня|Уладзімірскай]] губерняў Расіі.
 
Удзельнічаў у астранома-геадэзічных работах за мяжою.
 
== Заходняя экспедыцыя ==
 
У траўні 1872 года была створана камісія «'''для даследавання стану сельскай гаспадаркі'''», якая прыйшла да высновы, што «асушэнне балотаў вельмі патрэбнае ў Пецярбургскай, Наўгародскай, Цвярской, Яраслаўскай, Мiнскай i Валынскай губернях». У 1873 годзе Жылінскі ўзначальвае Заходнюю экспедыцыю на Палессі, якая павінна была ахапіць тэрыторыю плошчай каля 9 млн гектараў. Ён меў намер, "скачаваўшы прычыны, якія выклікаюць ўзнікненне балот, дасягнуць больш раўнамернага размеркавання вільгаці і такім чынам вызваліць забалочаныя абшары ад лішкаў вады".
 
Гэты праект не меў аналагаў у свеце. Работы па асушэнню Палесся пачаліся ў 1874 і працягваліся каля 20 гадоў. Больш за 2,5 млн. дзесяцін (2,73 млн.га.) балот было ператворана ў культурныя зямлі, было пабудавана 4367 вёрст каналаў, 549 мастоў, 30 шлюзаў. На ўсё гэта сышло больш за 2,8 млн рублёў.<ref>https://www.drogichin.by/novosti/iz-istorii-osusheniya-polesya/</ref>
 
У 1883 годзе Жылінскім былі закладзеныя вопытныя пасевы на нізінным балоце ва ўрочышчы [[Васілевіцкі павет|Васілевіцкая павета]], дзе выпрабоўваўся метад вырошчвання змяшанай культуры з выкарыстаннем навезенага мінеральнага грунту. Адначасова праводзіліся даследаванні па вырошчванню на меліяраваных землях азімых і яравых культур, кармавых траў і гародніны, "каб на справе паказаць палескаму селяніну спосабы і прыёмы распрацоўкі балот пад ворыва і агароды, добрым прыкладам выклікаць у яго ахвоту да пераймання". У выніку працы Заходняй экспедыцыі на меліяраваных землях аздаравіўся клімат, страцілі эпідэмічны характар ​​хваробы, практычна знікла гідкая хвароба [[каўтун]]. У 1903 годзе генерал І. І. Жылінскі пісаў: «Зробленыя да гэтага часу каналізацыйныя работы на Палессі можна лічыць дастатковымі пры цяперашніх эканамічных умовах, па меры ж змены гэтых умоў, па меры павелічэння насельніцтва і культуры краіны, будзе з'яўляцца непазбежнай неабходнасць пашырэння сеткі каналаў. Нельга разглядаць працу цалкам завершанай — пачатак для такога роду працы ў будучыні толькі пакладзены»
 
Сярод апублікаваных прац: