Анатоль Віктаравіч Красуцкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{ДД}} {{Цёзкі2|Красуцкі}} '''Анатоль Віктаравіч Красуцкі''' (нар. {{ДН|24|10|1947}}, Мінск) — белару...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:59, 10 верасня 2020

Анатоль Віктаравіч Красуцкі (нар. 24 кастрычніка 1947, Мінск) — беларускі і палітык. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя хакея на траве».

Анатоль Віктаравіч Красуцкі
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Нараджэнне 24 кастрычніка 1947(1947-10-24) (76 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія

Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (юрыст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (менеджэр-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў слесарамінструментальшчыкам вытворчага аб’яднання цацак «Мір». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў памочнікам пракурора Савецкага раёна горада Мінска, кансультантам аддзела памілавання, старшым рэферэнтам прыёмнай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, загадчыкам аддзела, начальнікам Упраўлення пісем і прыёму грамадзян Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), медалямі «Ветэран працы», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь [2] .

Зноскі