Розніца паміж версіямі «Юрый Аляксандравіч Якімовіч»

няма тлумачэння праўкі
 
== Біяграфія ==
Скончыў у [[1969]] годзе [[БПІБеларускі політэхнічны інстытут]]. Працаваў з 1969 года ў [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі|Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі]], з [[1980]] года ў выдавецтве [[Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, выдавецтва|«Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя П. Броўкі]], загадчык рэдакцыі. 3 [[1986]] года ў [[Віцебскі педагагічны інстытут|Віцебскім педагагічным інстытуце]] ([[дацэнт]] з [[1988]]).
 
Член [[Саюз архітэктараў СССР|Саюза архітэктараў СССР]] з [[1971]] года. Пражывае ў [[Віцебск]]у.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Даследуе гісторыю [[Архітэктура Беларусі|архітэктуры]] (пераважна дакастрычніцкі перыяд), гісторыю беларускага драўлянага дойлідства [[ХVI стагоддзе|ХVI]]—[[XIX стагоддзе|XIX]] стст., творчасць мастакоў [[19 ст.]] ([[Н. Орда|Н. Орды]], [[Ю. Пешка|Ю. Пешкі]], [[Дз. Струкаў|Дз. Струкава]] і інш.). Вылучыў школы [[Палеская школа дойлідства|Палескага драўлянага дойлідства]], паказаў асаблівасці іх развіцця ў [[XVII]]—[[XIX]] стст. Аўтар артыкулаў у часопісах, энцыклапедычных даведніках, у «[[Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі|Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі]]», «[[Гісторыя мастацтва народаў СССР|Гісторыі мастацтва народаў СССР]]» (т. 9, М., [[1982]]), «[[Гісторыя беларускага мастацтва|Гісторыі беларускага мастацтва]]» (т. 1, Мн., [[1987]]) і інш. Зрабіў асобныя [[рэканструкцыя|рэканструкцыі]] [[сядзіба|сядзібна]]-[[палац]]авых і [[Замкі Беларусі|замкавых]] пабудоў [[XVI]]—[[XVII]] стст.
 
== Творы ==
== Літаратура ==
* {{крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|Якімовіч Юрый Аляксандравіч}}
* {{крыніцы/Архітэктары Савецкай Беларусі|Якимович Юрий Александрович}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}