Розніца паміж версіямі "Плошча Незалежнасці (Мінск)"

няма тлумачэння праўкі
'''Плошча Незалежнасці''' — цэнтральная і найбуйнейшая [[плошча, архітэктура|плошча]] [[Мінск]]а. Размешчана ў пачатку [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]].
 
На заходнім баку плошчы размешчаны [[Дом урада (Мінск)|Дом урада]] з [[Помнік У. І. Леніну (Мінск)|помнікам У. І. Леніну]], [[Касцёл Святых Сымона і Алены|касцёл Святых Сімяона і Алены (Чырвоны касцёл)]], былыя даходныя жылыя дамы [[Дом Абрампольскага|Абрампольскага]] і [[Дом Уніхоўскага|Уніхоўскага]], на паўночным баку знаходзіцца [[Гасцініца «Мінск»|гасцініца «Мінск»]]. На ўсходнім баку будынак [[Мінскі гарвыканкам|Мінскага гарвыканкама]], [[інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна]] і выхад [[Станцыя метро Плошча Леніна|станцыя метро «Плошча У. I. Леніна»]], [[галоўны корпус БДУ|галоўны корпус]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], на паўднёвым баку знаходзіцца [[будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта|будынак]] [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]]<ref name="ЗП"/>. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы [[гандлёвы цэнтр «Сталіца»]] і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.
На плошчы размешчаны будынкі [[Дом урада, Мінск|Дома Урада]], [[Будынак Мінгарвыканкама|Мінгарвыканкама]], [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта]], гасцініцы «Мінск», [[Галоўпаштамт]]а, кіравання метрапалітэна, а таксама [[Чырвоны касцёл]] і помнік [[У.І. Ленін]]у. У падземнай частцы плошчы размешчаны 3-павярховы [[гандлёвы цэнтр «Сталіца»]] і 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.
 
На плошчы змяшчаецца выхад [[Станцыя метро Плошча Леніна, Мінск|станцыі метро «Плошча Леніна»]].
 
== Гісторыя ==
Падчас [[Акупацыя Беларусі нацыстамі|акупацыі Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі]] помнік быў знішчаны (адноўлены ў 1945 г.). [[Дом урада, Мінск|Дом Урада]] і [[Чырвоны касцёл]] апынуліся сярод нямногіх будынкаў Мінска даваеннай забудовы, не разбураных падчас [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]].
 
Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым [[генеральны план Мінска|генеральным плане Мінска]]. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — [[праспект Сталіна (Мінск)|праспект Сталіна]] (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да [[Цэнтральная плошча (Мінск)|Цэнтральнай плошчплошчы]]ы, на ёй з [[1950-я|50-х]] гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У [[1960-я|60-х]] гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. Паўночную частку плошчы займалі [[сквер]] [[Партэр (садова-паркавае мастацтва)|партэрнага]] тыпу і адкрытая пляцоўка перад Домам урада, якая выкарыстоўвалася для [[стаянка|стаянкі аўтатранспарту]]<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск|142|Забудова плошчы Леніна}}</ref>.
 
З [[1984]] г., з пачаткам будаўніцтва на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] [[Палац Рэспублікі ў Мінску|Палаца Рэспублікі]], плошча Леніна зноў стала месцам правядзення святочных дэманстрацый працоўных і ваенных парадаў<ref name="ЗП"/>.
 
[[Файл:БГПУ 1.jpg|міні|злева|Плошча Незалежнасці ўначы]]
 
{{панарама|Belarus-Minsk-Independence Square-5.jpg|800пкс}}
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЗП|Мінск|142|Забудова плошчы Леніна}}
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 11. — Мн., 2000.
* Республика Беларусь. Т. 5 : энциклопедия. — Мн., 2007.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Independence square, Minsk}}
{{Плошчы Мінска}}
{{Плошча Незалежнасці, Мінск}}
{{Славутасці Мінска}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Плошчы Мінска|Незалежнасці]]
[[Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)]]