Розніца паміж версіямі "Талмуд"

55 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[[Image:Talmud set.JPG|thumb|220px|<!--Талмуд Вавілонскі-->]]
{{вызнч|1=Талмуд}} ({{lang-he|תָלְמוּד}}, «навучанне») — збор дагматычных, рэлігійна-этычных і прававых законапалажэнняў [[іудаізм]]у, якія склаліся на працягу 4 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. часткова на старажытнаяўрэйскай мове, а часткова на арамейскіх дыялектах.
 
Зборнік змяшчае павучанні па маралі і праву, разважанні пра дагматыку і рэлігійны культ, паданні пра светапабудову, навуковыя звесткі па медыцыне, астраноміі, геаграфіі, матэматыцы, заалогіі, батаніцы, фізіцы і, такім чынам, уяўляе сабой своеасаблівы від старажытнаяўрэйскай энцыклапедыі. Самая старажытная частка Талмуда, якая называецца {{вызн2|1=Мішна}} (г.зн. ''паўтарэнне''), дае тлумачэнне норм закону [[Пяцікніжжа Майсея]]. Мішна напісана на [[іўрыт|іўрыце]], падзелена на 63 трактаты, якія згрупаваны ў 6 раздзелаў (седарым): Зераім (Пасевы) — збор законаў аб пасевах і пазямельных абавязках, аб прынашэннях на карысць духавенства, бедных і інш. (у пачатку гэтага раздзела змешчаны трактат аб малітвах і блаславеннях — Берахот); Моэд (Святы) — законы пра суботу, святы і пасты; Нашым (Жонкі) — аб шлюбах, разводах і іншых пытаннях сямейнага права; Незікін (Пашкоджанні) — грамадзянскае і крымінальнае права, а таксама трактат «Абот», які змяшчае павучальныя выслоўі; Кадашым (Святыні) — законы аб кашруце (рытуальных правілах харчавання), ежы, а таксама аб ахвярапрынашэннях і абрадах іерусалімскага храма; Тагарот (Ачышчэнні) — законы аб рытуальнай чысціні для святароў і недухоўных асоб. Кожны раздзел (седэр) падзяляецца на трактаты (месіхтот), кожны трактат на часткі (перакім), а кожная частка на артыкулы (мішны).