Палац культуры і спорту чыгуначнікаў (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
Будынак аднесены ў глыбіню квартала, фарміруе плошчу, добраўпарадкаваную [[фантан]]амі, [[басейн]]амі, [[газон]]амі і [[кветнік]]амі. Уяўляе сабой прамавугольнае ў плане двухпавярховае збудаванне, над якім з тыльнага боку ўзвышаецца кубападобны [[Аб'ём (архітэктура)|аб’ём]] сцэнічнай каробкі, апрацаваны [[рытм (архітэктар)|рытм]]ам вертыкальных панеляў. [[Фасад]]ы вылучаюцца строгасцю і лаканічнасцю архітэктурных форм. Аб’ёмы [[глядзельная зала|глядзельнай зал]]ы і адміністрацыйна-гуртковых памяшканняў скампанаваны вакол унутранага дворыка. Галоўны фасад вырашаны адзінай прамавугольнай, выцягнутай па фронту плоскасцю з [[суцэльнае зашкленне|суцэльным зашкленне]]м і рытмам вузкіх [[пілон]]аў. 1-ы паверх аддзелены ад верхняга бетоннай агароджай [[балкон]]а. Галоўны ўваход размешчаны [[асіметрыя|асіметры]]чна і вылучаны выступаючым аб’ёмам з увагнутым [[казырок|казыр]]ком над ім. Плоскасці бакавых фасадаў маюць прамавугольныя ўчасткі зашклення з рытмам вертыкальных [[рабро (архітэктура)|р]]эбраў. Да будынка з паўднёвага боку далучаны аб’ём плавальнага басейна.
 
[[Файл:Інтэр'ер Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў да рэканструкцыі.jpg|міні|злева|Інтэр'ер Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў да рэканструкцыі]]
Відовішчная (глядзельная на 900 месцаў, кіна-лектарская на 300 месцаў і танцавальная залы, музей гісторыі чыгуначнага транспарту БССР), гурткова-клубная ([[бібліятэка]], рэпетыцыйныя залы, [[дыскатэка]], [[кулуары]]-выстаўкі) і спартыўная (вялікая [[спартыўная зала]], плавальны басейна з вышкай для скачкоў, трэніровачныя залы) і інш. часткі функцыянальна ізаляваны. Кампазіцыйным ядром з’яўляецца глядзельная зала. Пластычнасць форм, густа-[[малінавы колер]] [[крэсла]]ў, залацістая дэкаратыўная [[тынкоўка]] сцен і [[партал]]а [[сцэна|сцэн]]ы надаюць ёй урачысты характар. Асноўнае двухсветлавое [[фае]] звязана з [[вестыбюль|вестыбюл]]ем шырокай беламармуровай [[лесвіца]]й, [[Чляненне (архітэктура)|расчля]]нёна [[мармур]]овымі [[калона]]мі. Выразнасць апрацоўкі [[інтэр’ер]]а дасягнута выкарыстаннем сучасных цёплых па танах [[аддзелачныя матэрыялы|аддзелачных матэрыял]]аў: бурштынавага [[фільзіт]]у, светла-ружовага [[ракушачнік]]а і белага [[мармур]]у, а таксама новых відаў дэкаратыўнай тынкоўкі. У фае размешчаны [[роспіс]] у тэхніцы [[энкаўстыка|энкаўстык]]і (мастачка [[З. Літвінава]]). Парадныя памяшканні асвятляюць арыгінальныя па форме і выкананню вялізныя [[люстра|люстр]]ы [[Шклозавод «Нёман»|шклозавода «Нёман».]]