Алегранса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
== Прырода ==
З-за засушлівых [[клімат]]ычных умоў [[трава|травяністыя]] [[расліны]] пакрываюць толькі частку паверхні. Пераважаюць розныя [[галафіты]], [[жаўтазель]], інтрадуцыраваны шызы [[тытунь]]. Дзякуючы багаццям [[рыбы|рыбных]] рэсурсаў у навакольных водах на Алегрансе гняздуюць шматлікія марскія [[птушкі]], у тым ліку рэдкія віды [[Буравеснікападобныя|буравеснікаў]], [[Сакаліныя|сакаліных]], [[Скапа|скоп]]. На сушы таксама сустракаюцца [[Геконавыя|геконы]].
 
== Гісторыя ==
На працягу [[16 стагоддзе|XVI]] — [[20 стагоддзе|XX]] стст. прадпрымалася некалькі спроб засялення вострава Алегранса. У першай палове XX ст. тут была заснавана прыватная гаспадарка, уладальнікі якой займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Аднак з-за нястачы пітной [[вада|вады]] яна была ліквідавана. Захаваліся рэшткі некалькіх пабудоў той пары.
 
У нашы дні востраў застаецца ў прыватнай маёмасці, яго наведванне магчыма толькі з дазволу шладальнікаў, што стала жывуць на [[Лансаротэ]]. Дзейнічае аўтаматычны [[маяк]].
 
== Спасылкі ==