Канарскія астравы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 100:
== Эканоміка ==
[[Выява:Antigua - FV-2 - Salinas del Carmen 21 ies.jpg|thumb|Здабыча [[галіт|солі]] на востраве [[Фуэртэвентура]]]]
Традыцыйна найбольш важнай галіной [[эканоміка|эканомікі]] Канарскага архіпелага была [[сельская гаспадарка]], якая ў нашы дні разам з хатнімі [[рамяство|рамёствамі]] складае 1,4% ад [[Валавы ўнутраны прадукт|ВУП]]. Для камерцыйных патрэб астравіцяне вырошчваюць [[тытунь]], [[Агурок пасяўны|агуркі]], [[Тамат звычайны|таматы]], [[банан]]ы. Нязначнае месца ў развіцці эканомікі займае [[прамысловасць]] (7,9% ад ВУП), што тлумачыцца недахопам мясцовай сыравіны. Для мясцовых патрэб астравіцян здабываюць [[галіт|соль]], рэдкія [[мінерал]]ы, сыравіну для [[будаўніцтва]]. Асноўную частку ВУП (84,9%) складае сектар паслуг, пераважна [[турызм]].
 
Для Канарскіх астравоў характэрны адносна высокі ўзровень [[беспрацоўе|беспрацоўя]] (20,1% у [[2018]] г.), павольны рост [[Пакупніцкая здольнасць|пакупніцкай здольнасці]] насельніцтва, перавага малых і сярэдніх [[прадпрыемства]]ў, недахоп кваліфікаваных кадраў у некаторых галінах эканомікі. Каб кампенсаваць гэтыя недахопы, Канарскія астравы карыстаюцца асаблівым эканамічным і фіскальных рэжымам, у тым ліку магчымасцямі для прадпрымальнікаў зніжэння [[Падатак на дададзеную вартасць|ПДВ]].