Znich: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
У [[1999 год у гісторыі музыкі|1999 годзе]] выходзіць новы альбом Znich «Дух Зямлі». ZNICH першапачаткова жадалі граць [[фолк]] у цяжкай інтэрпрэтацыі, жадалі паказаць беларускія музычныя нацыянальныя карані ў цяжкім варыянце. Яны паспрабавалі зрабіць новы матэрыял максімальна разнастайным, аднак вытрымалі яго ў рамках [[фолк-death]]. Шляхам доўгіх гутарак і разважанняў Znich знайшлі тую кропку, тую мэту, да якой будуць імкнуцца, а новая праграма — першы крок да гэтай мэты. «Дух Зямлі» хутчэй з'яўляецца «эскізам» да поўнафарматнага альбома. Рознапланавасць песень паказвае працэс пошуку новага аблічча каманды. Znich спынілі свой выбар стылістыкі на песні «Сонца, узыходзь!» Таксама яны запісалі кавер-версію гурта [[Sepultura]] «Propaganda». Гэта рэч прызначаная для расійскай кампіляцыі, яе няма на самім альбоме, але можна пачуць на канцэртах.
 
Лірыка стала больш цікавай, стала несці большы філасоўскі падтэкст. Асноўная ідэя першага альбома была выяўленая ў форме казкі<ref>{{Cite journal|issue=18|year=2006|last=|first=|date=|title=СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА|url=http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/18/0400.html|dead-url=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20200911163529/http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/18/0400.html|archivedate=2020-09-11|accessdate=2020-09-15|website=|journal=[[Музыкальная газета]]|language=ru}}</ref>, тады Znich жадалі зрабіць альбом у стылі [[King Diamond]], толькі на паганскую тэму. «Дух Зямлі» распавядае аб прыродзе, яе прыгажосці, аб яе таямніцах. На вокладцы «Духу Зямлі» змешчаны старажытнаславянскі знак адзінаборства, сэнсам якога з'яўляецца ўзнікненне жыццёвай сілы і нараджэнне самой прыроды.
 
=== На пачатку 2000-х гадоў ===