Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
[[Файл:BSUIR45.jpg|міні|злева|Карпусы № 4 і 5]]
Комплекс на перасячэнні вуліц Гікалы і Платонава пабудаваны ў [[1980]] г. з [[цэгла|цэглы]] і [[зборны жалезабетон|зборнага жалезабетону]] (архіт. [[Павел Раманавіч Бяляеў|П. Бяляеў]], [[Мікалай Сяргеевіч Волкаў|М. Волкаў]]). Складаную па канфігурацыі плана аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўтвараюць вучэбна-лабараторны корпус № 4 і корпус № 5 з вылічальным цэнтрам. Прамавугольны ў плане 5-павярховы вучэбна-лабараторны корпус № 4 мае з боку галоўнага фасада 3 [[аўдыторыя|аўдыторыі]] на 150, з тыльнага фасада 2 аўдыторыі на 250 месцаў кожная. Узбагачаюць пластыку галоўнага фасада спараныя жалезабетонныя рэбры на ўзроўні 3—5-га [[паверх]]аў. Галоўны ўваход вылучаны буйнымі [[пілон]]амі на ўсю вышыню будынка. Корпус № 5 (з вылічальным цэнтрам) — дзевяціпавярховы будынак складанай у плане канфігурацыі. З’яўляецца [[Дамінанта, архітэктура|дамінантай]] комплексу.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==