Акадэмічны асяродак: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Акадэмічны асяродак''' — назва групаў і асобных людзей у Нацыянальная акадэмія навук Б...'
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
(Няма розніцы)

Версія ад 22:23, 15 верасня 2020

Акадэмічны асяродак — назва групаў і асобных людзей у Акадэміі Навук БССР ў 1960—1970-я, якіх характарызуюць нацыянал-дэмакратычныя перакананні і спробы легальнай актыўнасці ў тагачасных умовах.[1]

Гісторыя

Абстаноўка 1960-х гадоў у краіне характарызавалася ліквідацыяй беларускага школьніцтва, беларускамоўнага перыядычнага друку. Айчынную літаратуру пачыналі вывучаць па расійскіх перакладах, а чынавенства спяшалася здзейсніць заклік Хрушчова хутчэй прыйсці да камунізму, пазбавіўшыся роднай мовы. Становішча ж у Акадэміі Навук БССР могуць тлумачыць такія факты: дырэктар Інстытуту мовазнаўства не ўмеў гаварыць па-беларуску, не карысталіся беларушчынай дырэктары іншых навуковых інстытутаў, навуковая літаратура за рэдкімі выключэннямі друкавалася па-расійску. Прыём у аспірантуру ішоў праз шчыльнае партыйнае сіта. Значная частка супрацоўнікаў, асабліва звязаных з беларусазнаўствам, з’яўлялася спэцагентурай.

Усеагульная і ваяўнічая палітыка русіфікацыі выклікала пратэст многіх з беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку і акадэмічнай. Праўда, далёка не кожны адважваўся на выказванне сваёй пазіцыі, тым больш на нейкія дзеянні. У выніку ўжо з пачатку 1960-х гадоў у асяроддзі маладых навукоўцаў і аспірантаў пераважна гуманітарных навуковых інстытутаў Акадэміі пачынае складвацца нефармальнае кола аднадумцаў. Рух не быў фармалізаваны, не вялося ні спісаў, ні пратаколаў, не прымалася пісьмовых рашэнняў. Некаторыя яго ўдзельнікі нават не былі між сабою знаёмыя. Удзельнікі руху трапілі ў сталіцу ўжо пераважна нацыянальна свядомымі асобамі. Большасць з іх паходзіла з Заходняй Беларусі, або пэўны час там працавала. Менавіта на захадзе яны знаходзілі яшчэ жывых носьбітаў заходнебеларускага незалежніцкага руху, там маглі знаёміцца і з віленскімі беларускімі выданнямі, якіх нямала дзе ацалела ў куфрах.

У 1974—1975 гадах былі звольнены з працы, як «нацыяналісты»:

  1. Алесь Каўрус, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства, нарадзіўся на Мядзельшчыне
  2. Віктар Лапуць, загадчык аддзелу Інстытуту геалогіі, нарадзіўся на Капыльшчыне ў сям’і, дэпартаванай у 1937 годзе у Казахстан, вучыўся ў Львове, нацыянальна абудзіўся пад уплывам Уладзіміра Караткевіча і Сцяпана Місько
  3. Сцяпан Місько, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, нарадзіўся на Слонімшчыне
  4. Зянон Пазняк, аспірант Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, нарадзіўся на Івейшчыне
  5. Мікола Прашковіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры, нарадзіўся ў Бярэзінскім раёне, працаваў настаўнікам на Смаргоньшчыне
  6. Валянцін Рабкевіч, старшы рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапэдыі, нарадзіўся на Капыльшчыне, працаваў журналістам на Браслаўшчыне і Валожыншчыне
  7. Міхась Чарняўскі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі, нарадзіўся і настаўнічаў на Мядзельшчыне

Светапогляд і патрыятычная пазіцыя гэтых людзей фарміраваліся:

  • заходнебеларускай традыцыяй (кантакты з жывымі яе носьбітамі, знаёмства з адпаведнай патрыятычнай літаратурай)
  • традыцыямі беларусізацыі другой паловы 1920-х гадоў (праз знаёмства з тагачаснай літаратурай, якая ацалела ад зьнішчэння)
  • узнаўленьнем гістарычнай памяці (забароненыя кнігі В. Ластоўскага, У. Ігнатоўскага, Я. Смоліча, польскамоўныя выданьні)
  • дзейнасцю беларускай эміграцыі (праз радыё «Свабода» і дзякуючы «выкрывальным» савецкім публікацыям, з якіх выбіралі патрэбную інфармацыю)
  • уплывам украінскага нацыянальна-вызвольнага руху (праз кантакты з навукоўцамі Акадэміі Навук Украіны) і ў некаторай ступені аналагічных рухаў у краінах Балтыі
  • уплывам расійскага дысыдэнцкага руху (праз самвыдат)
  • сціслымі кантактамі з прадстаўнікамі старога беларускага Адраджэння, якія вярнуліся з канцлагераў, або з іх бліжэйшымі родзічамі (Язэп Сушынскі, Ларыса Геніюш, Мікола Ўлашчык, Паўліна Мядзёлка, у некаторай ступені Гаўрыла Гарэцкі, жонка Аркадзя Смоліча.

Зноскі

  1. Акадэмічны асяродак (1960-1970-я). slounik.org. Праверана 15 верасня 2020.

Літаратура

  • Арлоў У. Адзін у трох іпастасях: Нататкі няўдзячнага вучня // ЛіМ. 16.11.1990
  • Антановіч С. Быць ідэйна свядомымі. Заўвагі на палях стэнаграмы красавіцкага (1974 г.) пленума ЦК КП Беларусі // ЛіМ. 10.05.1991
  • Міско С. Міфы застаюцца толькі міфамі // Менская грамада. 1994, № 1(6), ліпень 1994
  • Рабкевіч В. Група пяцёх // Наша Ніва. 1995, № 3
  • Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. - Менск, 1996. С. 374, 375.

Спасылкі