Розніца паміж версіямі "Карл IX (кароль Швецыі)"

афармленне
(афармленне)
(афармленне)
Пасля смерці Юхана ў 1592 годзе і да прыбыцця ў Швецыю яго сына [[Жыгімонт III|Жыгімонта]], раней абранага польскім каралём, кіраванне дзяржавай знаходзілася ў руках рыксрада, у якім Карл меў ролю «найпершага». З узыходжаннем на прастол новага караля над Швецыяй навісла пагроза правядзення [[контррэфармацыя|контррэфармацыі]], паколькі Жыгімонт вызнаваў [[каталіцтва]]. Карл усяляк перашкаджаў гэтаму, стаўшы адным з галоўных абаронцаў [[пратэстанцтва|пратэстанцкай веры]].
 
Пасля ад'ездуад’езду Жыгімонта ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] рыксрад на час яго адсутнасці ганараваў Карла тытулам «найпершай асобы Савета і рэгента дзяржавы». Калі ж кароль выказаў сваё незадавальненне гэтым, Карл у 1595 годзе сабраў у [[Сёдэрчэпінг]]у [[рыксдаг]], на якім саслоўі пацвердзілі яго паўнамоцтвы, даручыўшы назіраць за выкананнем Жыгімонтам каралеўскай клятвы, дадзенай ім пры ўзыходжанні на прастол. Аднак супярэчнасці з членамі рыксрада прывялі да іх парыву з герцагам Карлам.
 
На рыксдагу, які сабраўся ў 1597 годзе ў [[Арбуга|Арбузе]] і байкатаваўся вышэйшым дваранствам (на ім прысутнічаў толькі адзін член рыксрада), Карлу як рэгенту былі прадстаўлены неабмежаваныя паўнамоцтвы. Яго канфлікт з каралём перайшоў у адкрытую фазу пасля таго, як ён распачаў ваенныя дзеянні супраць замкаў, якія знаходзіліся ў руках леннікаў караля. Вынікам гэтага стаў масавы ад'ездад’езд знаці да караля ў Рэч Паспалітую.
 
У 1598 годзе Жыгімонт высадзіўся ў Швецыі на чале войска, якое, аднак, у [[бітва ў Стонгебру|бітве ў Стонгебру]], якая адбылася 25 верасня, пацярпела паражэнне ад арміі герцага. Кароль быў вымушаны выдаць Карлу пецярых членаў рыксрада і вярнуўся ў Польшчу. У 1599 годзе рыксдаг зрынуў Жыгімонта.
Карл IX быў пахаваны ў кафедральным саборы [[Стрэнгнес]]а.
 
== Сям'яСям’я ==
Карл быў двойчы жанаты. Яго першая жонка — Марыя Пфальцкая (1562—1589).
 
Пасля яе смерці ён ажаніўся з [[Крысціна Шлезвіг-Гольштэйн-Готарпская|Крысцінай Гольштэйн-Готарпскай]] (1573—1625), ад якой у яго нарадзіліся будучы кароль [[Густаў II Адольф]] (1594—1632) і прынц [[Карл Філіп]] (1601—1622), вядомы ў рускай гісторыі як прэтэндэнт на царскую карону.
 
== Продкі ==
{{Wikidata/Ancestors|compact=1}}
 
== Крыніцы ==
{{end box}}
{{Каралі Швецыі}}
{{Wikidata/Ancestors|compact=1}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Военачальнікі Швецыі]]