Грудное выкормліванне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
DENAMAX (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Bluelink 1 book for Правяральнасць (be20200915)) #IABot (v2.0.7) (GreenC bot
Радок 240:
З добрымі помпавымі прыладамі, асабліва ў першыя 12 тыдняў, калі малако ўтвараецца і выдзяляецца лягчэй, можна вырабляць досыць малака, каб карміць дзіця так доўга, колькі маці жадае.
 
Як правіла, рэкамендуецца не выкарыстоўваць бутэльку для кармлення дзіцяці як мінімум да 4-6 тыдняў, найлепшым шляхам атрымання матчынага малака з’яўляецца непасрэднае смактанне з грудзей<ref name="Eisenberg_1989">{{cite book | author = Arlene Eisenberg | title = What to Expect the First Year | url = https://archive.org/details/whattoexpectfirs00eise | publisher = Workman Publishing Company |year=1989 | isbn = 0-89480-577-0}}</ref>. Паколькі смактанне з бутэлькі патрабуе менш намаганняў, немаўляты могуць страціць сваё жаданне смактаць з грудзей. Гэта называецца ''блытаніна саскоў''. Каб пазбегнуць гэтага пры кармленні сцэджаным грудным малаком, першыя 4-6 тыдняў рэкамендуецца даваць грудное малако іншымі спосабамі, напрыклад, з лыжкі, або кубачка. Акрамя таго, пажадана, каб сцэджаным малаком кармілі іншыя карміцелькі, акрамя маці, каб яна асацыявалася выключна з прамым грудным выкормліваннем, а бутэлькі і іншыя сродкі кармлення — з яе памочнікамі.
 
З паляпшэннем якасці малакаатсосаў, многія жанчыны здольныя вярнуцца да працы ў той час, калі яшчэ кормяць сваіх дзяцей выключна грудным малаком, таму што могуць сцэджваць малако ў працоўны час. Жанчыны таксама могуць пакінуць сваіх дзяцей пад апеку іншых для адпачынку ці ў час працяглых паездак, пры гэтым пакідаючы для немаўляці запас груднога малака. Гэта можа быць вельмі зручным для маці<ref>{{cite web|last=Sears|first=Dr. W|title=Ask Dr. Sears: Leaving Baby for Vacation|url=http://www.parenting.com/article/ask-dr-sears-leaving-baby-for-vacation}}</ref>.