Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Usqowmh (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
|подпіс =Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (злева).
}}
'''Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі''' ({{ДН|27|3|1891}}<ref>НГАБ. Ф. 1781. Воп. 52. Спр. 5. Арк. 542 адв. — 543.</ref>, паводле іншых звестак 13(26).4.1891, [[Горад Глыбокае|Глыбокае]] Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Віцебская вобласць]] — {{ДС|25|2|1959}}, {{МС|Вільнюс||}}; псеўданім і крыптанім: ''К. Душ''; ''К. Д.'';) — беларускі [[палітычны дзеяч]], [[дыпламат]], [[рэдактар]], [[педагог]]. Лічыцца аўтарам эскіза сучаснага [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]].
 
== Біяграфія ==
Радок 17:
Арыштаваны савецкімі ўладамі [[2 ліпеня]] [[1940]] года. Следства скончылася ў чэрвені 1941 года. Было складзена абвінавачвальнае заключэнне, але ў сувязі з пачаткам вайны Душэўскі не быў асуджаны і эвакуяваны.
 
Пры немцах ён працаваў на заводзе гумавых вырабаў «Інкарас» на пасадзе інжынера. У канцы 1941 у Вільні Клаўдзій Душэўскі сустракаўся з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]], які прапанаваў яму пасаду намесніка бурмістра Мінска. Душэўскі не пагадзіўся, а восенню [[1942]] года зноў адмовіўся ад прапановы. У жніўні [[1943]] года арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з жонкай за ўкрыццё яўрэяў і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер у {{нп5|Правянішкес|Правянішках|pl|Prawieniszki}}<ref>{{Cite news|title=Клавдий–строитель|url=https://www.sb.by/articles/klavdiy-stroitel.html|work=[[Советская Белоруссия (газета)|Советская Белоруссия]]|accessdate=2018-01-19|language=ru}}</ref>. Дзякуючы заступніцтву сяброў і як спецыяліст-інжынер, вызвалены праз 4 месяцы, пасля чаго працаваў у тарфяным трэсце на пасадзе інжынера-будаўніка. Акрамя ўласных дзяцей, разам з жонкаю выхоўваў двух дзяцей-сірот.
 
У 1944—46 гадах — дацэнт [[Каўнаскі ўніверсітэт|Каўнаскага ўніверсітэта]], на будаўнічым факультэце атрымаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі архітэктуры.