Абарыгены Канарскіх астравоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
== Паходжанне ==
На працягу [[16 стагоддзе|XVI]] — [[20 стагоддзе|XX]] стст. высоўваліся розныя тэорыі паходжання абарыгенаў Канарскіх астравоў, у тым ліку нібы ад [[Кельты|кельтаў]] і нават [[Дравідыйскія мовы|дравідаў]]<ref>[https://english.elpais.com/elpais/2019/06/06/inenglish/1559833589_664515.html Studies shed new light on origins of Canary Islands population]</ref><ref>[https://faculty.ucr.edu/~legneref/bronze/guanche.htm COMPARING DRAVIDIAN WITH GUANCHE]</ref>. Аднак да другой паловы [[20 стагоддзе|XX]] ст. яны сканцэнтраваліся пераважна на паходжанні ад выхадцаў з [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]] і [[Пірэнейскі паўвостраў|Пірэнейскага паўвострава]]. На карысць гэтага сведчылі матэрыялы [[мовазнаўства|лінгвістыкі]], [[Фізічная антрапалогія|фізічнай антрапалогіі]], пазней — [[генетыка|генетыкі]]. Так, было выяўлена, што [[мова|мовы]] абарыгенаў з'яўляліся блізкімі да моў [[берберы|бербераў]]<ref>[https://www.theneweuropean.co.uk/top-stories/canary-island-language-history-europe-1-6155192 The lost language of the Canary Islands]</ref>. Даследаванне [[Мумія|мумій]], што знаходзілі ў месцах старажытных пахаванняў, паказала, што памерлыя абарыгены належылі да міжземнаморскага тыпу [[Еўрапеоідная раса|еўрапеоіднай расы]], радзей — да тыпу, падобнаму на [[Краманьёнец|краманьёнскі]]<ref>[https://anthrosource.onlinelibrary.wiley.com/doi/pdf/10.1525/aa.1900.2.3.02a00040 THE ABORIGINES OF THE CANARY ISLANDS]</ref>. Падзел старажытных астравіцян на 2 расавыя тыпы стаў прычынай меркавання пра 2 розныя хвалі перасяленняў.
 
Генетычныя даследаванні пачатку [[20 стагоддзе|XXI]] ст. падцвердзілі блізкасць канарскіх тубыльцаў да еўрапеоіднага насельніцтва Паўночнай Афрыкі. Але невялікая частка генетычнага радаводу канарцаў належыць да папуляцый, шчыльна звязаных з мігрантамі з [[Пярэдняя Азія|Пярэдняй Азіі]], якія ў [[7 тысячагоддзе да н.э.|7]] тысячагоддзі да н. э. прынеслі ў [[Еўропа|Еўропу]] веды пра земляробства<ref>[https://www.ed.ac.uk/biomedical-sciences/news/archives/2017/study-reveals-origin-canary-island-aboriginals Skull study Reveals Origin of Canary Island's Aboriginal People]</ref>.
 
== Спасылкі ==