Бюст Неферціці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
састарэлы шаблон нп
Радок 106:
Апісваючы выяўлены бюст ў журнале раскопак, Людвіг Борхарт назваў высокае галаўное ўпрыгожванне на жаночай галаве парыком. У Старажытным Егіпце жанчыны практычна згольвалі валасы на галаве, ратуючыся ад спёкі і насякомых<ref name=autogenerated3>''Wedel Carola''. Nofretete und das Geheimnis von Amarna.</ref>{{rp|62}}<ref>{{кніга |аўтар= Cyril Aldred |загаловак=Akhenaten and Nefertiti|том= |месца= New York|выдавецтва= The Brooklyn Museum|год=1973|старонкі= 55}}</ref>, і насілі пышныя ваўняныя парыкі, часам адразу некалькі, адзін на другі. У некалькіх скульптурных партрэтаў царэўнаў з майстэрні Тутмаса лысыя галовы з ненатуральнай формы вялікай патыліцай, якая стала адной з характэрных рыс мясцовага маньерысцкага і гратэскнага скульптурнага стылю.
 
На ранніх малюнках Неферціці з'яўлялася ў доўгім парыку з трох частак, замацаваных на галаве дыядэмай або стужкай, часам у кароткім мужчынскім нубійскім парыку, які звычайна насілі салдаты. Як і яе папярэдніцы, царыца таксама насіла карону {{нп3|[[Хатхор||ru|Хатхор}}]] з пёраў, каровіных рогаў і з сонечным дыскам. Незвычайны і запамінальны сіні галаўны ўбор Неферціці з'явіўся да часу пераезду ў Ахетатон і служыў асаблівым знакам адрознення жонкі фараона Эхнатона<ref name=autogenerated3 />{{rp|60}}. У сваёй большасці егіптолагі называюць сіняе конусападобные збудаванне на галаве Неферціці не парыком, а каронай, часам шлемам і тыярай. Па здагадцы {{нп3|Даратэя Арнольд|Даратэі Арнольд|ru|Арнольд, Доротея}}, конусападобная форма гэтага галаўнога ўбору ўзыходзіць да мужчынскага галаўнога ўбору фараонаў {{нп3|Хепреш|хепреша|ru|Хепреш}}. Мастацтвазнаўца {{нп3|Марыя Мікалаеўна Мярцалава|М. Мярцалава|ru|Мерцалова, Мария Николаевна}} называе карону Неферціці {{нп3|Атэф|атэфам|ru|Атеф}}<ref>{{кніга |аўтар=Мерцалова М. |загаловак=Костюм разных времён и народов|том= 1|месца= М.|выдавецтва= Академия моды|год=1993|старонкі= 12}}</ref>. Каляровая стужка, або абруч-дыядэма, «інкруставаная» маляванымі каштоўнымі камянямі, абвівае сінюю тыяру, а ззаду «мацуецца» [[Карнеол|сердалікам]], з абодвух бакоў якога намаляваныя суквецці [[Папірус, расліна|папірусу]]. Дыядэма падобная той, што была знойдзена ў {{нп3|KV62|грабніцы Тутанхамона|ru|KV62}}[[Тутанхамон#Гробница|]]<ref name="Дыядэма">Пар.: ''Carter No. 256,4,0 (дыядэма)'', [http://www.griffith.ox.ac.uk/perl/gi-ca-qmakedeta.pl?sid=79.238.118.239-1269891369&qno=1&dfnam=256,4,o-p0830 The Griffith Institute: Tutankhamun: Anatomy of an Excavation]</ref>. Каралі на плячах Неферціці ў выглядзе гірлянд з пладоў [[Persea|пярсеі]], пялёсткаў і кветак [[лотас]]а, васілька і мака, паўтарае колеры дыядэмы. У вялікіх скульптурах, для якіх бюст мог служыць мадэллю, упрыгажэнні выконваліся з золата і каштоўных і паўкаштоўных камянёў, а таксама вырабных камянёў (сердаліку, [[рубін]]у, [[малахіт]]у, [[лазурыт]]у<ref name="Матье" />{{rp|57}}<ref name="Wedel" />{{rp|13}}. Над ілбом знаходзіўся царскі урэй. Ззаду з-пад кароны ўздоўж шыі апушчаныя дзве чырвоныя стужкі, абрамленыя белым контурам<ref name="Матье" />{{rp|57}}. З левага боку кароны над вухам страчаная тынкоўка. У адрозненне ад іншых старажытнаегіпецкіх бюстаў, у гэтага адсутнічаюць плечы, ён заканчваецца ў пачатку ключыц.
 
У царыцы тонкія рысы твару, высокія скулы, доўгая шыя без маршчын. Абедзве паловы твару абсалютна сіметрычныя. Скура свежага ружова-бэжавага колеру, вусны не занадта поўныя, чырвона-карычневага адцення. Міндалепадобныя вочы абведзеныя чорным контурам<ref name="Tyldesley" />{{rp|253}}<ref name="Settgast">''Settgast Jürgen''. Ausstellungskatalog Nofretete — Echnaton, Nr. 81</ref>. Макіяж выглядае так, як быццам яго толькі што нанеслі. У сваёй выразнасці малюнак не толькі адпавядае ідэалу прыгажосці сучаснасці, але і надае вобразу Неферціці асаблівую індывідуальнасць<ref name="Wildung_Die_Büste" />{{rp|15}}.