Пятрусь Броўка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
састарэлы шаблон нп
Радок 62:
 
=== Юнацтва ===
У 1925 быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927—1928 працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «[[Полацкі веснік|Чырвоная Полаччына]]» (Полацк), адначасова з 1927 кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]], якое скончыў у 1931. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1934). Удзел у «Маладняку» шмат даў П. Броўку, ён захапляўся творамі [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкіна]], [[М. Някрасаў|М. Някрасава]], [[Міхаіл Юр'евіч Лермантаў|М. Лермантава]], [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]], сваёй надзённасцю прыцягвала яго паэзія [[Дзям'ян Бедны|Дз. Беднага]]. Папераменна захапляўся то [[Сяргей Аляксандравіч Ясенін|С. Ясеніным]], то [[Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі|У. Маякоўскім]], пасля, нягледзячы на іх рознасць, палюбіў абодвух, знаходзіў у кожнага геніяльнае.
 
У 1934 П. Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай, у 1936 у іх нарадзіўся сын Юрка. У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «[[Полымя (1922)|Полымя]]». Член ВКП(б) з 1940.