Розніца паміж версіямі "Небытаў"

388 байтаў выдалена ,  9 месяцаў таму
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага мірнага дагавора з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспубліцы]]. У адказ на гэта, 9 сакавіка [[Другая Устаўная грамата|Другой Устаўной граматай]] тэрыторыя абвешчана часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Небытаў у складзе Хойніцкай воласці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»<ref>Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85</ref>.
 
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Хойніцкая воласць увайшла ў склад [[Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь|Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі]], аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў МалішавеНебытаве працавалізгадана дзвепачатковая школышкола першайз ступені28 (г. зн. пачатковыя): у адной, агульнай, — 109 вучняў, у другой, польскай, — 25 вучняўвучнямі<ref>Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19</ref>.
 
На красавік 1921 года ў Небытаве згадана пачатковая школа з 28 вучнямі<ref>Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19</ref>. З 8 снежня 1926 года вёска была цэнтрам сельсавета [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёна]] [[Рэчыцкая акруга|Рэчыцкай]], з 9 чэрвеня 1927 года [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]]. З 20 лютага 1938 года ў складзе [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]] з цэнтрам у [[Мазыр]]ы, з 8 студзеня 1954 года — у [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная змена», працавала кузня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]].
 
Паводле перапісу 1959 года ў Небытаве 763 жыхары, у складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у [[Казялужжа|Казялужжы]], працавалі аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У 1954/55 навучальным годзе дзейнічала сямігадовая школа<ref>Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2. А. 2</ref>.