Дзяржынскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 61:
== Гісторыя ==
Утвораны 17 ліпеня 1924 года як '''Койданаўскі раён''' у складзе [[Мінская акруга|Мінскай акругі]] [[БССР]] з цэнтрам у мястэчку [[Койданава]]. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: [[Байдацкі сельсавет|Байдацкі]], [[Бараўскі сельсавет (Койданаўскі раён)|Бараўскі]], [[Дабрынёўскі сельсавет|Дабрынёўскі]], [[Макаўчыцкі сельсавет|Макаўчыцкі]], [[Навасадскі сельсавет|Навасадскі]], [[Нарэйкаўскі 1-шы сельсавет|Нарэйкаўскі 1-шы]], [[Нарэйкаўскі 2-гі сельсавет|Нарэўкаўскі 2-гі]], [[Негарэльскі сельсавет|Негарэльскі]], [[Паланевіцкі сельсавет|Паланевіцкі]], [[Путчынскі сельсавет|Путчынскі]], [[Станькаўскі сельсавет (Койданаўскі раён)|Станькаўскі]] і [[Старынкаўскі сельсавет (Койданаўскі раён)|Старынкаўскі]]. 29 кастрычніка 1924 года Байдацкі сельсавет перайменаваны ў [[Ледніцкі сельсавет|Ледніцкі]], 21 жніўня 1925 года зноў перайменаваны ў Байдацкі. 18 снежня 1925 года Нарэйкаўскі 1-шы сельсавет перайменаваны ў [[Ляхавіцкі сельсавет (Койданаўскі раён)|Ляхавіцкі]], Нарэйкаўскі 2-гі — у [[Нарэйкаўскі сельсавет|Нарэйкаўскі]]. 18 студзеня 1931 года да раёна далучаны [[Азерскі сельсавет|Азерскі]], [[Крупіцкі сельсавет|Крупіцкі]] і [[Рубілкаўскі сельсавет|Рубілкаўскі]] сельсаветы скасаванага [[Самахвалавіцкі раён|Самахвалавіцкага раёна]]. 25 ліпеня 1931 года Ляхавіцкі, Нарэйкаўскі, Паланевіцкі, Путчынскі сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя польскія сельсаветы. 15 сакавіка 1932 года раён рэарганізаваны ў [[Койданаўскі нацыянальны польскі раён]]. 23 сакавіка 1932 года скасаваны Макаўчыцкі сельсавет, Крупіцкі сельсавет уключаны ў гарадскую рысу горада [[Мінск]]а, утвораны 3 новыя сельсаветы: [[Навасёлкаўскі сельсавет (Койданаўскі раён)|Навасёлкаўскі]], [[Сталінскі сельсавет (Койданаўскі раён)|Сталінскі]] і [[Фаніпальскі сельсавет|Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі)]] і ўведзена новае дзяленне раёна на 16 сельсаветаў: Азерскі, Байдацкі, Бараўскі (нацыянальны), Дабрынёўскі, Ляхавіцкі (нацыянальны), Навасадскі (нацыянальны), Навасёлкаўскі, Нарэйкаўскі (нацыянальны), Негарэльскі (нацыянальны), Паланевіцкі (нацыянальны), Путчынскі (нацыянальны), Рубілкаўскі (нацыянальны), Сталінскі (нацыянальны), Станькаўскі, Старынкаўскі, Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) (нацыянальны). 3 мая 1932 года мястэчка Койданава атрымала статус горада. 29 чэрвеня 1932 года раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 мая 1936 года Бараўскі, Навасадскі, Нарэйкаўскі, Негарэльскі, Рубілкаўскі, Сталінскі, Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія. 31 ліпеня 1937 года раён скасаваны, Навасадскі, Нарэйкаўскі, Путчынскі нацыянальны польскі, Сталінскі сельсаветы перададзены ў склад [[Заслаўскі раён|Заслаўскага раёна]], Азерскі сельсавет — у склад [[Уздзенскі раён|Уздзенскага раёна]], Байдацкі, Бараўскі, Дабрынёўскі, Ляхавіцкі, Навасёлкаўскі, Негарэльскі, Паланевіцкі, Рубілкаўскі, Станькаўскі, Старынкаўскі, Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) сельсаветы — у склад [[Мінскі раён|Мінскага раёна]].
 
4 лютага 1939 года Дзяржынскі раён утвораны зноў у складзе [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] БССР, уключаў горад Дзяржынск, гарадскі пасёлак [[Негарэлае]] і 16 сельсаветаў: Байдацкі, [[Бараўскі 2-гі сельсавет|Бараўскі 2-гі]], Грычынскі, Дабрынёўскі, Ляхавіцкі (Ляхаўскі), Навасадскі, Навасёлкаўскі, Нарэйкаўскі, Негарэльскі, Паланевіцкі (Паланеўскі), Путчынскі, Рубілкаўскі, Сталінскі, Станькаўскі, Старынкаўскі, Фаніпальскі. У 1939 годзе скасаваны Негарэльскі сельсавет. 21 кастрычніка 1940 года ўтвораны [[Дзяржынскі сельсавет (Дзяржынскі раён)|Дзяржынскі сельсавет]]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Байдацкі, Грычынскі, Навасадскі, Навасёлкаўскі, Нарэйкаўскі і Паланевіцкі сельсаветы, утвораны [[Вертнікаўскі сельсавет]], Сталінскі сельсавет перайменаваны ў [[Дзямідавіцкі сельсавет (Дзяржынскі раён)|Дзямідавіцкі]]. 8 красавіка 1957 года скасаваны Вертнікаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак [[Узда]], [[Азерскі сельсавет|Азерскі]], [[Каменскі сельсавет (Дзяржынскі раён)|Каменскі]], [[Камянкоўскі сельсавет|Камянкоўскі (Камяноцкі)]], [[Лашанскі сельсавет (Уздзенскі раён)|Лашанскі]], [[Магільненскі сельсавет|Магільненскі]], [[Сямёнавіцкі сельсавет|Сямёнавіцкі]], [[Уздзенскі сельсавет|Уздзенскі]], [[Цепленскі сельсавет|Цепленскі]], [[Цялякаўскі сельсавет|Цялякаўскі]] сельсаветы скасаванага [[Уздзенскі раён|Уздзенскага раёна]]. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Узда і Азерскі, Каменскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Магільненскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Цепленскі, Цялякаўскі сельсаветы вернуты ў склад адноўленага Уздзенскага раёна. 12 жніўня 1970 года да раёна далучаны [[Волменскі сельсавет]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёна]]. 29 кастрычніка 1982 года Дзяржынск аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 29 красавіка 1984 года Фаніпаль атрымаў статус гарадскога пасёлка. 22 жніўня 1997 года горад Дзяржынск і Дзяржынскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 снежня 1998 года з часткі Негарэльскага пассавета ўтвораны [[Негарэльскі сельсавет]]. 22 чэрвеня 1999 года Фаніпаль аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання. 30 кастрычніка 2009 года гарадскі пасёлак Негарэлае аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), скасаваны Негарэльскі пассавет, Ляхавіцкі і Старынкаўскі сельсаветы<ref>[http://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2009-307/2009-307(002-019).pdf&oldDocPage=3 Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области]</ref>. 28 мая 2013 года скасаваны Волменскі і Рубілкаўскі сельсаветы<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области]</ref>.
 
== Дэмаграфія ==