Розніца паміж версіямі "Касцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў (Віцебск)"

др
- ізаляваны артыкул
др (- ізаляваны артыкул)
Пасля [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] у 1772 годзе касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1785 годзе на просьбу [[Рыгор Аляксандравіч Пацёмкін|Р. Пацёмкіна]] калегіум перавялі ў [[Дуброўна]], дзе размясцілі ў скасаваным [[Кляштар бернардзінцаў (Дуброўна)|бернардзінскім кляштары]]. У Віцебску засталіся 2 ксяндзы для вядзення набажэнстваў і прыгляду за касцёлам. У 1799 годзе манахі-піяры былі адкліканы з Дуброўна архібіскупам [[Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч|Станіславам Богушам-Сестранцэвічам]].
 
У пачатку XIX стагоддзя ў Віцебску аднавілася пастырская дзейнасць піяраў ксяндзом Іосіфам Астроўскім. У асобных дамах учынілі канвікт (пансіён) і інтэрнат для збяднелых вучняў. Сканчэнне піярскага калегіума давала права на паступленне ва ўніверсітэт.
 
У 1822 годзе кляштар быў скасаваны, калегіум перавялі ў Полацк, дзе на яго базе стварылі вышэйшае піярскае вучылішча.
 
Касцёл перадалі лютэранскай грамадзе, кляштарныя будынкі зруйнавалі. У канцы XIX—пачатку XX стагоддзяў будынак касцёла перабудавалі: дадалі аб’ём з боку галоўнага фасада.
 
== Архітэктура ==
 
=== Касцёл ===
Касцёл з’яўляўся помнікам архітэктуры позняга [[барока]]. Буйнамаштабная дзвюхвежавая 1-[[неф]]ная [[крыжова-купальны храм|крыжова-купальная]] [[базіліка]] з паўкруглай [[апсіда]]й і бакавымі [[сакрысція]]мі. Вежы завяршаліся фігурнымі купаламі. Над [[сяродкрыжжа]]м узвышаўся купал. У касцёле было 6 вокнаў, у [[барабан (архітэктура)|барабане]] купала — 4.
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Church of Our Lady of the Scapular in Viciebsk}}
{{ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Збудаванні Віцебска ў стылі барока|Віцебск]]
[[Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Віцебска]]
70 653

праўкі