Розніца паміж версіямі "Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Орша)"

др
- ізаляваны артыкул
др (- ізаляваны артыкул)
 
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Гэта цэнтрычны кубападобны [[Архітэктурны аб’ём|аб’ём]] з завяршэннем у выглядзе магутнага паўсферычнага [[купал]]а, над якім узвышаецца васьмігранны [[ліхтар (архітэктура)|ліхтар]]. Падобныя вежы адзначаюць вуглы асноўнага аб’ёма. Рысы барока выявіліся ў пластыцы вежаў і авальных [[люкарна]]х у аснове купала, складана пряфіляваных [[антаблемент]]ах, пластычных [[ліштва]]х прамавугольных аконных праёмаў. Рысы класіцызму — у аднолькавых кампазіцыях роўнічных фасадаў, завершаных трохвугольнымі [[франтон]]амі, антаблеменце з [[дарычны ордар|дарычным]] [[фрыз (архітэктура)|фрызам]], парных [[паўкалона]]х. Да асноўнага аб’ёму воссю ўсход—захад далучаецца акруглая [[апсіда]] з бакавымі [[рызніца]]мі і [[прытвор]]. Будынак мае галоўны і 2 бакавыя ўваходы.
 
Інтэр’ер у стылі позняга барока меў багатую пластыку. Пад царквой існавала [[крыпта]] з пахаваннямі. Побач з царквой стаяў службовы корпус з вежай-[[званіца]]й, які выходзіў на Вакзальную (цяпер Савецкую) вуліцу<ref>{{Крыніцы/Праваслаўныя храмы на Беларусі (2001)|к}}</ref>.
* {{radzima|7647}}
* {{ГБ|https://globus.tut.by/orsha/index.htm#bogorod_church}}
{{ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Оршы]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Оршы ў стылі барока]]
70 641

праўка