Абарыгены Канарскіх астравоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
Генетычныя даследаванні пачатку [[20 стагоддзе|XXI]] ст. падцвердзілі блізкасць канарскіх тубыльцаў да еўрапеоіднага насельніцтва Паўночнай Афрыкі. Толькі невялікая частка генетычнага радаводу канарцаў належыць да папуляцый, шчыльна звязаных з мігрантамі з [[Пярэдняя Азія|Пярэдняй Азіі]], якія ў [[7 тысячагоддзе да н.э.|7]] тысячагоддзі да н. э. прынеслі ў [[Еўропа|Еўропу]] веды пра [[земляробства]]<ref>[https://www.ed.ac.uk/biomedical-sciences/news/archives/2017/study-reveals-origin-canary-island-aboriginals Skull study Reveals Origin of Canary Island's Aboriginal People]</ref>. Гэта не значыць, што нашчадкі перэдняазіяцкай папуляцый прыбылі на Канарскія астравы з Еўропы. Яны маглі спярша дасягнуць Паўночнай Афрыкі, а ўжо потым — Канарскіх астравоў.
 
Час перасялення нашчадкаў абарыгенаў на астравы з'яўляецца дыскусійным. Найстаражытнейшые знойдзеныя [[Артэфакт (археалогія)|артэфакты]] датуюцца сярэдзінай [[1 тысячагоддзе да н.э.|1]] тысячагоддзя да н. э.<ref>Onrubia-Pintado J. Les cultures préhistoriques des Îles Canaries état de la question // Lánthropologie, 1987, vol. 91. P. 653—678</ref>, аднак дакладнасць датыроўкі не пэўная. Перасяленне суправаджалася доўгатэрміновай ізаляцыяй і стратай некаторых [[культура|культурных]] навыкаў, у тым ліку [[мараплаўства]]. Адсутнасць на астравах даступных радовішчаў [[металы|металаў]] прывяла да вяртання [[неаліт]]ычных тэхналогій.
 
== Культура ==
Да еўрапейскага заваявання абарыгены насялялі 7 з буйных астравоў [[Канарскія астравы|Канарскага архіпелага]], прычым насельнікі кожнага вострава былі дастаткова ізаляваны ад астатніх<ref>[http://www.ctspanish.com/communities/canary/guanches.htm The Guanches]</ref>. Астраўныя [[археалагічная культура|культуры]] развіваліся асобна і былі прыстасаваны да мясцовых умоў. Найбольш развітымі з'яўляліся культуры жыхароў астравоў [[Гран-Канарыя]] і [[Тэнэрыфэ]]. Найболей адсталымі — астравоў [[Пальма]] і [[Гамера]].
 
== Спасылкі ==