Розніца паміж версіямі "Небытаў"

75 байтаў дададзена ,  8 месяцаў таму
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Хойніцкая воласць увайшла ў склад [[Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь|Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі]], аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакументам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў Небытаве працавала пачатковая школа з 28 вучнямі<ref>Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19</ref>.
 
З 8 снежня 1926 да 16 ліпеня 1954 года і з 16 красавіка 1959 да 30 чэрвеня 1966 года вёска была цэнтрам сельсавета [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёна]] [[Рэчыцкая акруга|Рэчыцкай]], з 9 чэрвеня 1927 года [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]]., З 20 лютага 1938 года ў складзе [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]] з цэнтрам у [[Мазыр]]ы, з 8 студзеня 1954 года — у [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная змена», працавала кузня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]].
 
Паводле перапісу 1959 года ў Небытаве 763 жыхары, у складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у [[Казялужжа|Казялужжы]], працавалі аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У 1954/55 навучальным годзе дзейнічала сямігадовая школа<ref>Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2. А. 2</ref>.