Паташня (Хойніцкі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
|від главы =
|глава =
|першае згадванне = 17951785 год
|ранейшыя імёны =
|статус з =
Радок 67:
 
== Гісторыя ==
У метрычных кнігах [[Юравічы (Калінкавіцкі раён)|Юравіцкага]] парафіяльнага касцёла захаваўся запіс ад 24 лютага (ст. стылю) 1785 года, паводле якога айцец Дыянізы Крэткоўскі, настаяцель уніяцкай царквы ў Загаллі, віцэ-дэкан мазырскі, ахрысціў Мацея, сына шляхетных суджэнцаў Эліяша і Марцыяны Парыкевічаў, жыхароў аколіцы Запаташні Загальскага староства, а кумамі былі пан Стэфан Віслаух і дачка святара Еўдакія, ягамосць Антоні Казлоўскі і панна Багуміла Піатроўская з Запаташні<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 28адв.</ref>. У крыніцы, грунтаванай на звестках рэвізіі 1795 года, ізноў жа згаданае паселішча Запаташна, ў складзе былога Загальскага староства,якое месцілася ў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкім павеце]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскага намесніцтва]] (губерні)<ref>Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72</ref>, з 1797 года — [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У метрычным запісе [[Юравічы (Калінкавіцкі раён)|Юравіцкага]] парафіяльнага касцёла, датаваным 5 красавіка 1796 года, вядзецца гаворка аб хросце айцом-дамініканам Бруна Лявіцкім немаўляці Феліцыяна, сына шляхетных Георгія і Юліяны з дому Скарадэцкіх Дубікоўскіх, кумамі былі шляхетныя Мікалай Навіцкі і Тэадозія Завітневічаўна; усе яны з Паташні (de villa Potasznia)<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 47</ref>. «Запоташный Застенок» паказаны таксама на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1796 года<ref>http://hojniki.ucoz.ru/index/paselishchy/0-159#</ref>.
 
Аколіцы Паташня і Сачкоў (Шацкоў), іх насельнікі з ліку чыншавай шляхты на казённай зямлі Загальскага староства, якое трымаў часовы ўладальнік пан Солтан, прысутныя таксама ў шляхецкай рэвізіі 1811 года<ref>НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. спр. 263. А. 129—130, 161—162</ref>.