Паташня (Хойніцкі раён): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67:
== Гісторыя ==
У метрычных кнігах [[Юравічы (Калінкавіцкі раён)|Юравіцкага]] парафіяльнага касцёла захаваўся запіс ад 24 лютага (ст. стылю) 1785 года, паводле якога айцец Дыянізы Крэткоўскі, настаяцель уніяцкай царквы ў Загаллі, віцэ-дэкан мазырскі, ахрысціў Мацея, сына шляхетных суджэнцаў Эліяша і Марцыяны Парыкевічаў, абывацеляў аколіцы Запаташні Загальскага староства, а кумамі былі пан Стэфан Віслаух і дачка святара Еўдакія, ягамосць Антоні Казлоўскі і панна Багуміла Піатроўская з Запаташні<ref>НГАБ у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 28адв.</ref>. У крыніцы, грунтаванай на звестках рэвізіі 1795 года, ізноў жа згаданае паселішча Запаташна, якое месцілася ў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкай акрузе]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскага намесніцтва]]
Аколіцы Паташня і Сачкоў (Шацкоў), іх насельнікі з ліку чыншавай шляхты на казённай зямлі Загальскага староства, якое трымаў часовы ўладальнік пан Солтан, прысутныя таксама ў шляхецкай рэвізіі 1811 года<ref>НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. спр. 263. А. 129—130, 161—162</ref>.
|