Анарэ дэ Бальзак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 33:
Назіральнасць і празорлівасць пісьменніка дазволілі зразумець галоўную тэвдэнцыю эпохі — эканамічнае пераразмеркаванне багацця, уласнасці і выхад на авансцэну новых уладароў жыцця — фінансістаў, спекулянтаў, ліхвяроў, дзялкоў, якія вырашалі лёс грамадства, стваралі жывую гісторыю. Так нарадзіліся вобразы Габсэка, Грандэ, Гарыо, Нусінгена.
 
Адчуванне свету ў яго цэласнасці і ўнутранай узаемазвязанасці прывяло Бальзака ў 1834 да задумы стварыць «грандыёзны раман пра грамадства», людзей і падзеі ХІХ ст., якая рэалізавана ў вялізным цыкле раманаў і навел (каля 100) пад назвай «Чалавечая камедыя» пра Францыю перыяду Рэстаўрацыі і Ліпеньскай манархіі. Вылучаюцца 3 яго часткі (эцюды). «Эцюды звычаяў» падзяляліся на сцэны прыватнага («Габсэк», 1830; «Трыццацігадовая жвнчына», 1831-34, канчатковая рэд. 1842; «Бацька Гарыо», 1834-35, і інш.), правінцыяльнага («Яўтенія Грандэ», 1833; «Музей старажытнасцяў», 1836-38; «Страчаныя ілюзіі», 1837-43, і інш.), парыжскага («Бляск і ўбоства куртызанак», 1838-47; «Кузіна Бэта», 1846; «Кузэн Понс», 1847, і інш.), ваеннага («Шуаны» і інш.), палітычнага («Цёмная справа», 1841, і інш.) і вясковага («Вясковы лекар», 1833, і інш.) жыцця. «Філасофскія эцюды» склалі «Шчыгрынавая скура» (1830-31), «Элексір даўгалецця» (1830), «Пошукі абсалюту» (1834) і інш. У «аналітычныя эцюды» ўвайшлі «Фізіялогія шлюбу» (1829), «Дробныя нягоды сямейнага жыцця» (1845-46) і інш. Творы аб'ядноўвалісяаб’ядноўваліся агульнымі героямі, якія ўяўлялі сабой розныя тыпы: узроставыя, прафесійныя, сацыяльныя, маральныя, псіхалагічныя і г.д.
 
Бальзак абараняў манархію, [[каталіцызм]] і адначасова захапляўся буржуазным прагрэсам. Аднак ніхто лепш за яго не паказаў эаганы грамадства, у якім грошы і асабісты інтарэс вынішчаюць усё лепшае, натуральнае з чалавечых адносін і здольныя ператварыць чалавека ў монстра. Творчая манера Бальзака вызначаецца апісальнасцю, стыль — дэталёвасцю, жывапіснасцю.
 
Яму належаць таксама збор навел «Свавольныя апавяданні» (1832-37), п'есып’есы («Мачаха», 1848, і інш.), крытычныя артыкулы («Эцюд пра Бейля», прадмова да «Чалавечай камедыі» і інш.).
 
== Беларускія пераклады ==
* Габсэк. — Мн., 1993;
* Габсэк. Бацька Гар'ёГар’ё / Перакл. У. Палупанава, [[Андрэй Дынько|А. Дынько]]. — Мн., 1996. (серыя «Школьная бібліятэка» Выд. «Мастацкая літаратура»)
 
Таксама беларускія пераклады А. дэ Бальзака друкаваліся ў 1938 г.<ref>Гілевіч Н. Пакуль маё дзіця…</ref>
Радок 55:
* Maurois A. Prométhée ou la vie de Balzac, Hachette. — 1965.
 
{{Wikidata/Ancestors}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Бальзак}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі]]