Розніца паміж версіямі "Каралішчавічы"

616 байтаў дададзена ,  1 год таму
У Каралішчавічах нарадзіліся і, верагодна, ахрышчаны ў касцёле Апекі Маці Божай аўтар гаспадарчага даведніка «Літоўская гаспадыня» [[Ганна Цюндзявіцкая|Ганна Прушынская (у шлюбе Цюндзявіцкая)]] і вядомы беларускі паэт [[Язэп Пушча]]. Сястра Ганны Прушынскай (Цюндзявіцкай) — Міхаліна Прушынская (у шлюбе Семірадская), маці вядомага польскага і рускага мастака [[Генрых Семірадскі|Генрыха Семірадскага]]. Г. Семірадскі часта наведваў Каралішчавічы, дзе ў 1873 годзе ажаніўся са сваёй 18-гадовай кузінай Марыяй Прушынскай. У 1861 годзе Каралішчавічы, у сувязі з пабудовай у касцёле новага аргану, наведаў кампазітар [[Станіслаў Манюшка]]<ref>Ruch muzyczny, 1861.</ref>. Магчыма, С. Манюшка не раз быў госцем у Каралішчавічах, нейкім чынам з Каралішчавічамі быў звязаны яго стрыечны брат (сын цёткі Міхаліны з Манюшак) [[Ян Эдвард Ваньковіч]], які тут і пахаваны.
 
У 1924—1959 гадах цэнтр [[Каралішчавіцкі сельсавет|Каралішчавіцкага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.</ref>, з 5 сакавіка 1959 года па 20 студзеня 1960 года вёска ў складзе [[Трасцянецкі сельсавет|Трасцянецкага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.</ref>.
 
З 1956 года паблізу Каралішчавіч дзейнічаў Дом творчасці беларускіх пісьменнікаў імя Якуба Коласа.