Рагаўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдаленая перасылка на Шаршунскі сельсавет
Тэг: Выдаленае перанакіраванне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Рагаўскі́ сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Мінскі раён|Мінскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Цэнтр — вёска [[Рагава]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года як '''Навадворскі сельсавет''' у складзе [[Заслаўскі раён|Заслаўскага раёна]] [[Мінская акруга|Мінскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — фальварак Новы Двор. 13 чэрвеня 19261929 года перайменаваны ў Рагаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Рагава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Шаршунскі сельсавет|Шаршунскага сельсавета]], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Новы Двор (Шаршунскі сельсавет)|Новы Двор]]<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.</ref>. У 1968 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Рагава. 28 мая 2013 года ў склад [[Лашанскі сельсавет (Мінскі раён)|Лашанскага сельсавета]] перададзены 4 населеныя пункты ([[Агаркі]], [[Гуя]], [[Кальзберг]] і [[Лісіцы (Мінскі раён)|Лісіцы]]), у склад [[Пятрышкаўскі сельсавет|Пятрышкаўскага сельсавета]] — 2 населеныя пункты ([[Ермакі (Мінскі раён)|Ермакі]] і [[Кісялі (Мінскі раён)|Кісялі]]), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак [[Шаршуны (пасёлак)|Шаршуны]], сельсавет перайменаваны ў [[Шаршунскі сельсавет|Шаршунскі]]<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2299 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/minskaja.htm Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>, з іх 94,5 % — [[беларусы]], 3,7 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]], 0,7 % — [[украінцы ў Беларусі|украінцы]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года] {{ref-ru}}</ref>.