Абарыгены Канарскіх астравоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 63:
 
Вядомы [[рытуал]]ьныя пабудовы ''тагарор''. Яны ўяўлялі сабою прастору, замкнёную каменнымі сценамі, без даху. Лічыцца, што ''тагарор'' выкарыстоўвалі для збораў старэйшын, каля сцен у [[свята|святочныя]] дні арганізоўваліся [[Гульня|гульні]] і [[танец|танцы]]. На паўднёвым усходзе Тэнэрыфэ існуюць ступеністыя каменныя [[Піраміда (збудаванне)|піраміды]]<ref>[https://www.piramidesdeguimar.es/el-parque/qu%C3%A9-es-pir%C3%A1mides-de-gue%C3%ADmar/ Que es Pirámides de Güímar?]</ref>. [[Тур Хеердал]], які палічыў іх рэшткамі старажытнай [[рэлігія|сакральнай]] культуры, заснаваў у [[1998]] г. на іх месцы этнаграфічны парк Гуімар. Але пазней вучоныя выявілі, што піраміды не маюць дачынення да абарыгенаў, яны былі створаны ў [[19 стагоддзе|XIX]] ст. Пад адной з пірамід была знойдзена пячора старажытных насельнікаў. Яна сапраўды магла выкарыстоўвацца як [[храм]].
 
=== Вопратка ===
Астравіцяне шылі [[вопратка|вопратку]] са скур [[Авечка свойская|авечак]] і [[Каза свойская|коз]], карысталіся [[Пальмавыя|пальмавымі]] і [[Трыснёг|трысняговымі]] валокнамі. Найбольш распаўсюджаным адзеннем была скураная [[кашуля]], якая часам дасягала шчыкалатак. На Тэнэрыфэ яна была вядома як ''тамарка''<ref>[https://www3.gobiernodecanarias.org/medusa/wiki/index.php?title=Tamarco Tamarco]</ref>. Акрамя таго, узгадвалася скураное адзенне ''ахіка'', нарукаўнікі ''гуайка'' і [[панчохі]] ''хуйрма'', на [[Гамера|Гамеры]] — жаночыя [[Спадніца|спадніцы]] ''тахуаян'', на [[Лансаротэ]] — [[капялюш|капелюшы]] ''гуапіл''. Насельнікі Тэнэрыфэ, Лансаротэ і [[Фуэртэвентура|Фуэртэвентуры]] таксама апраналі [[сандалі]].
 
== Зноскі ==