Ратамскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Ра́тамскі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Мінскі раён|Мінскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Ратамка (вёска)|Ратамка]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе [[Заслаўскі раён|Заслаўскага раёна]] [[Мінская акруга|Мінскай акругі]] БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада [[Мінск]]а. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад [[Мядзвежынскі сельсавет|Мядзвежынскага сельсавета]] пералічаны вёскі [[Дзегцяроўка]], [[Кунцаўшчына (Мінскі раён)|Кунцаўшчына]], [[Ляхаўшчына (Мінскі раён, былая вёска)|Ляхаўшчына]], [[Тарасава (Мінскі раён)|Тарасава]] і [[Яркова]]<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.</ref>. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да [[Ждановіцкі сельсавет|Ждановіцкага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.</ref>.
 
{{зноскі}}