Афіцыйна-дзелавы стыль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 46.53.179.120 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Liashko
Тэг: Адкат
 
Радок 1:
'''Афіцы́йна-дзелавы́ стыль''' (таксама '''афіцы́йна-справавы́ стыль'''{{Sfn|Каўрус А.|1994|с=61}}) — адзін з функцыянальных стыляў [[літаратурная мова|літаратурнай мовы]], які абслугоўвае сферу афіцыйна-дзелавых пісьмовых зносін. Вылучаюцца тры падстылі: ''канцылярска-дзелавы'', ''дыпламатычны'' і ''юрыдычны'', на аснове якіх ствараюцца заканадаўчыя акты, дакументы міжнароднага права і дыпламатыі, пастановы, загады, інструкцыі, статуты, вядзецца службовая перапіска і інш.
 
Асноўныя рысы стылю: жанравая, кампазіцыйная і моўная стандартызаванасць; лагічнасць, акрэсленасць і дакладнасць; разгорнутасць зместу і багацце сродкаў перадачы [[інфармацыя|інфармацыі]]; ускладненасць [[сінтаксіс]]у, пашыранасць залежных канструкцый, [[рубрыкацыя|рубрыкацый]] і пераліку; высокая частотнасць аддзеяслоўных [[назоўнік]]аў, вытворных [[прыназоўнік]]аў і [[злучнік]]аў; насычанасць спецыяльнай і абстрактнай [[лексіка]]й і [[фразеалогія]]й; адсутнасць суб'ектыўнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі і вобразнага (пераноснага) ужывання слоў. мы таджики
 
== Апісанне ==
У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў{{Sfn|Каўрус А.|1994|с=61}}. пониии
 
Шырока ўжываюцца дзеясловы ў неазначальнай форме: ''Павысіць эфектыўнасць мер па ахове прыроды. Шырэй укараняць малаадходныя і безадходныя тэхналагічныя працэсы. Развіваць камбінаваныя вытворчасці...''{{Sfn|Каўрус А.|1994|с=61}}