Розніца паміж версіямі "Беларуская дзіцячая літаратура"

др (вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by (4) з дапамогай AWB)
У XXI стагоддзі істотным чынам змяняецца роля кнігі, якая замяняецца віртуальнай прасторай. І гэта павінна падштурхнуць беларускіх пісьменнікаў да пошуку альтэрнатыўных спосабаў перадачы духоўнага і навуковага вопыту беларускага народа, напрыклад — праз стварэнне аўдыёкніг, фільмаў, камп'ютарных гульняў, віртуальных бібліятэк. І ва ўсім гэтым вядучую ролю павінна адыграць дзіцячая кніга{{sfn|Макарэвіч|2008|с=494}}.
 
Не застаюцца дзіцячыя беларускія пісьменнікі і ў баку ад тых падзей, якія адбываюцца ў краіне. Пасля жорсткіх затрыманняў і разгону [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|мірных акцый пратэсту]] супраць фальсіфікацыі вынікаў падчас [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 2020 года]], дзіцячыя пісьменнікі запісалі відэазварот, у каторым асудзілі гвалтоўныя дзеянні ўладаў, выступілі з патрабаваннем спыніць гвалт і аднавіць закон. У відэазвароце выступілі [[Ганна Валер’еўна Янкута|Ганна Янкута]], Вера Бурлак, Надзея Ясмінска, Наталка Харытанюк, Надзя Кандрусевіч-Шыдлоўская, Дзіяна Балыка, Вольга Акуліч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастарнак. Зварот падтрымалі Андрэй Хадановіч, Марыя Бершадская, Юры Несцярэнка, Ганна Зенькова, Алег Грушэцкі<ref>{{cite web |url= https://novychas.by/kultura/belaruskija-dzicjaczyja-pismenniki-suprac-hvaltu|title= Беларускія дзіцячыя пісьменнікі супраць гвалту |author= [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Грушэцкі А.Л.]]|date= 2020-09-29 | publisher=[[Новы Час (газета)|Новы Час (газета)]] |accessdate=2020-09-29|archiveurl=https://web.archive.org/save/https://novychas.by/kultura/belaruskija-dzicjaczyja-pismenniki-suprac-hvaltu |archivedate= 2020-09-29}}</ref>.
<gallery perrow=6>
Выява:Badak Al.jpg|[[Алесь Бадак]] (нам. дырэктара [[Выдавецкі дом «Звязда»|Выдавецкага дома «Звязда»]])