Нацыянальны камунізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др арфаграфія, перанесена: тэррыторы → тэрыторы з дапамогай AWB
Радок 1:
{{Камунізм}}
'''Нацыянальны камунізм''' (або нацыянал-камунізм) - ідэалогія пабудовы сацыялістычнай дзяржавы, а затым і камуністычнага грамадства, заснаваная на нацыянальна-культурных асаблівасцях народаў, іх геаграфічным становішчы і гістарычнай спадчыне. Нацыянал-камунізм адхіляе замену нацыянальнай культуры і мовы якой-небудзь адной усеагульнай універсальнай культурай і мовай. Нацыянал-камунізм выступае за ідэю незалежнай самастойнай дзяржавы, якая ўваходзіць на добраахвотнай аснове ў гіпатэтычны саюз сацыялістычных рэспублік. Такім чынам, нацыянал-камуністычная ідэалогія супрацьстаіць [[Касмапалітызм|касмапалітызмукасмапалітызм]]у і [[Глабалізацыя|глабалізацыі]].
Узнік на тэрыторыі былой [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|рэвалюцыі 1917 года]]․ Пасля таго, як бальшавіцкая фракцыя [[Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікоў)|Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]] змяніла сваю назву на Расійскую Камуністычную Партыю, левыя сацыялісты на [[Украіна|Украіне]], [[Беларусь|Беларусі]] і мусульманскіх абласцях ранейшай царскай імперыі пачалі развіваць розныя варыяцыі нацыянал-камунізму, які праіснаваў у СССР да 1930-х гадоў.
 
== Нацыянал-камунізм у Беларусі ==
Нацыянал-камунізм не атрымаў вялікага распаўсюджання на тэррыторыітэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Але, у 1920-ых гадах, некаторыя з сяброў [[Камуністычная партыя Беларусі, 1918|Камуністычнай Партыі Беларусі(бальшавікоў)]] падтрымлівалі як ідэі [[Беларусізацыя|беларусізацы]]<nowiki/>і і культурнай незалежнасці, так і ідэі [[Камунізм|камунізмакамунізм]]а. Так, у лютым 1921, прыхільнікамі ідэй беларускага нацыянальнага камунізму была напісана так званая "заява 32-ух", якая патрабавала:{{цытата|Неабходна як мага багацей забяспечваць беларускае сялянства і рабочых камуністычнай літаратурай на беларускай мове (сялянская газета, орган прафесійных саюзаў, лісткі, брашуры, календары і т. П.). Неабходна, каб ЦБ Камуністычнай партыі Беларусі павяло агітацыю і прапаганду сярод беларускіх мас на беларускай мове}}
У першую ж ноч пасля абмеркавання заявы ў ЦК КПБ, супрацоўнікі беларускага ЧК вырабілі ператрусы ў кватэрах ўсіх «падпісантаў», а іх кіраўнікоў А. Адамовіча, С. Булата, Я. Каранеўскага і М. Кудзельку арыштавалі.
 
У 1930-1931 гады найбольш актыўныя нацыянал-камуністы і дзеячы культуры [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі абвінавачаныя ў «нацыянал-дэмакратыі» і рэпрэсаваныя. З тых часоў аб нацыянал-камуністычныя ідэях забылі<ref>[http://inbelhist.org/belarusizaciya-1920-x-godov-v-dokumentax/ Беларусізацыя і беларускі нацыянал-камунізм]</ref>.