Вінета (арганізацыя): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ст., аф.
Радок 4:
Створана па пачатку 1941 года як штаб-кватэра для перакладчыкаў і спецыялістаў, якія займаюцца ўсходнімі мовамі. Да пачатка вайны з [[СССР]] 22 чэрвеня 1941 года працавала таемна. Падпарадкоўвалася [[Імперскае міністэрства народнай асветы і прапаганды|міністэрству прапаганды]]. На чале арганізацыі стаяў [[брыгадэфюрар]] CC доктар [[Зігфрыд Таўберт]], які адначасова быў камендантам школы СС у замку ў [[Вэвэльсбург]]у.
 
Прынамсі з чэрвеня 1941 года дзейнічаў беларускі аддзел арганізацыі на чале з [[Юліяна Вітан-Дубейкаўская|Юліянай Вітан-Дубейкаўскай]]. Па меры развіцця поспехаў нямецкіх войскаў на ўсходнім фронце арганізацыя павялічвалася. Так, сярод іншых, былі створаны штабы для народаў [[Каўказ]]у, [[казацтва]], народаў [[Туркестан (рэгіён)|Туркестан]]у, калмыкаў. Кожны штаб быў падзелены на 3 групы: перакладчыкаў, рэдактараў і офіс машыністак. Былі арганізаваныя таксама і палявыя структуры на акупаваных савецкіх тэрыторыях.
 
Задачай арганізацыі было стварэнне прапагандысцкіх матэрыялаў у форме публікацый, брашур, лістоў, улётак, плакатаў і г.д., якія раздаваліся працаўнікам, вывезеным на прымусовыя працы ў Германію з СССР, салдатам калабарацыянісцкіх фармаванняў, а таксама раскідваліся за лініяй фронту на савецкім баку. У супрацоўніцтве з Цэнтральным Фільмавым Таварыствам «Ost» вырабляліся прапагандысцкія фільмы і хронікі. Вяліся радыёперадачы. Праводзіліся культурна-прапагандысцкія мерапрыемствы для [[остарбайтар]]аў і салдатаў калабарацыянісціх падраздзяленняў – выступы народных гуртоў, тэатральных труп, музычных канцэртаў і г.д.
Радок 13:
 
== Беларускі аддзел арганізацыі ==
ЗПрынамсі з чэрвеня 1941 годзе дзейнічаў беларускі аддзел, з 18 чэрвеня 1941 года яго кіраўніком беларускага аддзелу была [[Юліяна Вітан-Дубейкаўская]]. Юліяна Вітан-Дубейкаўская напісала ўспаміны на гэтую тэму ў 1966 годзе ў Германіі, але выдадзеныя яны былі толькі ў 1994 годзе ў [[Вільня|Вільні]]. Ва ўспамінах, пра сваю працу яна піша наступнае: <blockquote>«''Перакладчыца ў беларускім аддзеле, асобай інстытуцыі міністэрства для патрэбаў вайны. Добра, што ў гэтай Dienststelle я апынулася сярод беларусаў, якія туды былі прысланыя на працу, тут мы маглі памагаць сабе ўзаемна''».</blockquote>
 
У 1944 годзе [[Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі|Вячаслаў Селях]] сумесна з [[Мікола Равенскі|Міколай Равенскім]] стварыў канцэртна-эстрадную групу пры арганізацыі.