Беларускае нацыянальнае адраджэнне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др фактычнае дубляваньне шаблёну {{нейтральнасць}} напрыканцы артыкулу
дапаўненьне
Радок 1:
{{Не блытаць|Беларусізацыя|палітыкай беларусізацыі}}
'''Белару́скае [[Нацыянальнае адраджэнне|нацыяна́льнае адраджэ́нне]]''' — сацыяльны, культурны і палітычны рух, які выступае за адраджэнне беларускай [[Культура|культуры]], [[Беларуская мова|мовы]], [[Звычай|звычаяў]] і стварэнне беларускай [[Дзяржава|дзяржаўнасці]] на нацыянальным падмурку. Прадстаўленае некалькімі хвалямі, пачынаючы з [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]].
 
== 19-е стагоддзе ==
[[Файл:Czeczot jan.jpg|thumb|Ян Чачот]]
'''Белару́скае нацыяна́льнае адраджэ́нне''' — сацыяльны, культурны і палітычны рух, які выступае за адраджэнне беларускай культуры, мовы, звычаяў і стварэнне беларускай дзяржаўнасці на нацыянальным падмурку. Прадстаўленае некалькімі хвалямі, пачынаючы з XIX стагоддзя. У шырокім кантэксце — заканамернасць у гістарычным развіцці беларускай нацыі, якая выяўляецца ў паскораным руху да больш высокага ўзроўню грамадзкага быцця, культуры і нацыянальнай свядомасці пасля заняпаду. Пачалося ў XIX стагодздзі і падзяляецца на некалькі этапаў, якія адрозніваліся сваімі мэтамі, вынікамі, грамадскімі і духоўнымі імпульсамі, што спараджалі гэты рух. Першы этап нацыянальнага адраджэння пачаўся ў рэгіёне ўплыву Віленскага ўніверсітэту ([[Віленская вучэбная акруга]]) і меў асветніцкі ліберальна-рамантычны кірунак: яго дзеячы, пісьменьнікі і публіцысты на сумежжы дзвюх культур — польскай і беларускай ([[Ян Чачот]], [[Ян Баршчэўскі]], [[Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі|Рамуальд Падбярэскі]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] і іншыя) — марылі пра аднаўленне Рэчы Паспалітай на канфедэратыўных пачатках.
На пачатку і ў сярэдзіне 19-га стагоддзя [[Ян Чачот]], [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], [[Ян Баршчэўскі]] і шэраг іншых пісьменнікаў стварылі першыя літаратурныя творы на сучаснай [[Беларуская мова|беларускай мове]]. Беларускія інтэлегенты выкарыстоўвалі мясцовыя гаворкі ў якасці асновы для напісання сваіх твораў. Вялікая частка беларускай эліты ў той час падтрымала рух за аднаўленне былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і прымала актыўны ўдзел у паўстаннях 1830-31 і 1863-64 гадоў. У гэты ж час афармляецца рух за самавызначэнне і незалежнасць беларускага народа. Лідар паўстання 1863 г. на землях былога Вялікага Княства Літоўскага [[Кастусь Каліноўскі]] апублікаваў свае заклікі да беларускіх сялян на беларускай мове і заклікаў змагацца за нацыянальную свабоду<ref>Арлоў У. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862―1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. / У. Арлоў, Г. Сагановіч. ― Вільня: „Наша Будучыня“, 1999. ― с. 184-185</ref>. Пасля таго, як Каліноўскага схапілі [[Расійская імперыя|расійскія ўлады]], ён быў асуджаны да смяротнага пакарання. З астрогу К. Каліноўскі перадаў на волю свой запавет [[беларусы|беларускаму народу]] — «Ліст з-пад шыбеніцы»:
 
== Перадумовы ==
Гістарычна фарміраванне беларускай нацыі пачалося ў часы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Славянскі асяродак быў дзяржаваўтваральным у ВКЛ, эліта княства мела славянскае паходжанне. Дзяржаўнай мовай у Вялікім Княстве была славянская мова, якую жыхары княства называлі ''[[старабеларуская мова|рускай]]'' або ''славянскай''<ref name = "Zvyazda">100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. — Мн.: рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.</ref><ref name = "Arlou">''Арлоў У., Сагановіч Г.'' Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня: Наша Будучыня, 1999. — 223 с.</ref>. Пазней яна падзеліцца на дзве мовы — [[Беларуская мова|беларускую]] і [[Украінская мова|ўкраінскую]], лексіка якіх так і застанецца збольшага агульнай. Жыхары-славяне называліся [[Ліцвіны|ліцвінамі]] альбо [[Русіны (гістарычны этнонім)|русінамі]] ў залежнасці ад рэгіёну княства. Падчас княжання [[Вітаўт]]а ВКЛ стала найбуйнейшай дзяржавай [[Еўропа|Еўропы]]. Ліцвіны першымі ва Ўсходняй Еўропе займелі друкаваную кнігу ([[Францішак Скарына]], 1517), заклалі асновы дэмакратыі і прававога грамадства ([[Статуты Вялікага Княства Літоўскага]], [[Леў Сапега]], 1529, 1566, 1588), падтрымалі [[Рэфармацыя|Рэфармацыю]] царквы (рэфарматар [[Сымон Будны]] распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у [[Нясвіж]]ы ў 1562 годзе), заснавалі [[Віленскі ўніверсітэт]], (1579), [[Полацкі езуіцкі калегіум]] (1581). Упершыню ў гісторыі чалавецтва ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага дэкларавалася аб раўнапраўі ўсіх грамадзянаў і аднолькавай адказнасці перад законам незалежна ад саслоўя, а таксама падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую<ref>[https://uk.wikisource.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%82_%D0%92%D0%B5%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%BA%D0%BD%D1%8F%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_1588_%D1%80%D0%BE%D0%BA%D1%83 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года.] АРТЫКУЛЪ 1. Вси обыватели Великого князства Литовского тым одным правом писаным и от нас даным сужоны быти мають.</ref><ref>[https://uk.wikisource.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%82_%D0%92%D0%B5%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%BA%D0%BD%D1%8F%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_1588_%D1%80%D0%BE%D0%BA%D1%83 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года.] РОЗДЕЛ ЧЕТВЕРТЫЙ: О СУДЬЯХ И О СУДЕХ.</ref>. Вялікаму Княству Літоўскаму быў уласцівы найвышэйшы ў Еўропе ўзровень развіцця тэорыі права і дасканаласць судовай практыкі, вынікам чаго была істотна абмежаваная манархія, адсутнасць дэспатыі, урадавая абарона грамадзянскіх правоў і свабодаў, высокі ўзровень адукацыі. Ліцвінская [[Этнічная самасвядомасць|нацыянальная ідэнтычнасць]] дынамічна развівалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі<ref name = "Zvyazda" /><ref name = "Arlou" />.
 
Усходнім суседам ВКЛ была маладая [[Маскоўская дзяржава]]. [[Масква]] была заснаваная на ўскрайку Паўночна-ўсходняй Русі, якая пакутавала ад {{нп3|Мангола-татарскае ярмо|мангола-татарскага ярма|uk|Ординське ярмо}}. Масква хутка здолела стаць цэнтрам самастойнага княства пад ардынскім ярмом. Маскоўскае княства было надзейным хаўруснікам [[Залатая Арда|мангола-татарскай арды]], дапамагала ардынцам душыць паўстаньні супраць ардынскага панавання ў {{нп3|Цвярское паўстанне|Цвяры|ru|Тверское восстание}} (1327), {{нп3|Аблога Смаленску Ардой і маскоўцамі|Смаленска|ru|Осада Смоленска (1340)}} (1340). Маскоўскія князі назапашвалі багацце пад заступніцтвам ардынскіх ханаў і адначасова душылі ўсіх, хто чыніў ігу супраціў. У выніку Масковія здолела хутка набраць моц. [[Фіна-вугры]], [[мангола-татары]], {{нп3|мардвіны|мардвіны|ru|Мордва}}, якія насялялі Масковію, змешваліся са славянскім насельніцтвам і ўтваралі новую [[Расейцы|маскавіцкую ідэнтычнасьць]]. Фармаваньне маскавітаў ішло пад мангола-татарскай дэспатыяй.
 
Пад канец XV стагодздзя ў выніку распаду Арды<ref>[https://ru.wikisource.org/wiki/%D0%AD%D0%A1%D0%91%D0%95/%D0%97%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%BE%D1%80%D0%B4%D0%B0 Золотая орда] // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. {{ref-ru}}</ref> [[Масковія]] {{нп3|Пазбаўленне ад мангола-татарскага ярма|скінула|ru|Свержение монголо-татарского ига}} з сябе мангола-татарскае ярмо, аднак грамадскі лад гэтай дзяржавы застаўся ранейшым: бязмежная ўлада кіраўніка дзяржавы (цара) і таталітарны парадак, заснаваны на ўжыванні сілы. Маскоўскае княства адрознівалася беззаконнем, поўнай грамадзянскай неабароненасцю асобы, адсутнасцю элементарных палітычных свабод. Маскоўская дэспатыя дасягнула свайго апагею ў часы кіравання [[Іван Жахлівы|Івана Жахлівага]], калі быў распачаты тэрор супраць уласнага насельніцтва ([[апрычніна]])<ref name = "Zvyazda" />.
 
Разам з тым, Масковія абвясціла сябе адзінай пераемніцай [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], прыняла [[праваслаўе]], навязала свайму насельніцтву [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскую (старабалгарскую) мову]], назваўшы яе «[[Расейская мова|рускай]]», і пастанавіла захапіць усе землі, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі. Гэтая ідэалогія маскоўскіх цароў і папоў ў расійскай гістарыяграфіі вядомая як «збіральніцтва спрадвечна рускіх земляў» ({{Lang-ru|«собирательство исконно русских земель»}})<ref>Выраз «збіральнік Рускай зямлі» упершыню ўжываецца ў «Слове о житии и о преставлении великого князя Дмитрия Ивановича, царя русского» (канец XIV або пачатак XV стагодзьдзя) адносна маскоўскага князя Івана Каліты. Тэрмін «збіранне Рускай зямлі» ўвёў у навуковы зварот расійскі гісторык XIX стагодзьдзя С. М. Салаўёў.</ref>. Разам з тым, маскоўскія валадары прысвойвалі сабе тытул «Государь всея Руси». Таксама маскоўскія князі, пачынаючы з Івана ІІІ, абвясцілі Маскву сталіцай сусветнага праваслаўя замест [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалю]], які паў пад націскам туркаў. Аднак большасьць земляў былой Кіеўскай Русі знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, дзе актыўна развівалася ліцвінская нацыянальная ідэнтычнасць. На поўдні Княства жылі русіны.
 
[[Файл:Krell Battle of Orsha (detail) 07.jpg|thumb|right|Вялікі Гетман Літоўскі [[Канстанцін Астрожскі]] ў Бітве пад Оршай, фрагмент карціны Ганса Крэля, XVI стагоддзе]]
У такой сітуацыі Масковія пайшла па шляху вайсковай агрэсіі. У выніку паміж Масковіяй і Вялікім Княствам Літоўскім пачынаюцца [[Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім|крывапралітныя войны]], [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1492—1494)|першая з якіх]] адбылася ў 1492 годзе. Маскоўскае войска аказалася лепш арганізаваным з-за беспярэчнай вайсковай павіннасці маскоўскіх халопаў. Войска ВКЛ жа ўяўляла сабою [[паспалітае рушанне]], то бок добраахвотны збор шляхты і іх сялянаў. Нягледзячы на шэраг бліскучых перамог ліцвінаў над маскоўцамі ([[Бітва пад Оршай|Бітва пад Воршай 1514]], [[Бітва на рацэ Уле|Бітва на рацэ Вуле 1564]]), бесперапынная агрэсія Масковіі да ВКЛ не давала развівацца Княству. У выніку кіраўніцтва ВКЛ заключыла [[Люблінская унія|унію]] з Польшчай (1569), спадзеючыся на дапамогу палякаў у абароне ад маскавітаў. У выніку ўтварылася польска-літоўская дзяржава [[Рэч Паспалітая]]. З гэтага часу пачынаецца [[паланізацыя]] ліцвінаў, а на захопленых маскавітамі тэрыторыях ВКЛ — [[Русіфікацыя Беларусі|маскалізацыя]]. Вышэйзгаданыя фактары не дазволілі ліцвінам сфармавацца ў моцную [[Этнас|нацыю]].
 
У часы расійскага цара [[Пётар I|Пятра І]] Масковія пераўтварылася ў [[Расійская імперыя|імперыю]] і была перайменаваная ў «[[Расія|Расію]]». Дзякуючы [[Рэформы Пятра І|запазычанню]] еўрапейскіх вынаходстваў у навуцы, прамысловасці і вайсковай справе і спалучэнню гэтага з дэспатычным палітычным ладам, Расіі ўдалося стварыць вялікую баяздольную армію, якая выкарыстоўвалася ўжо ня толькі дзеля «збіраньня спрадвечна рускіх земляў», але і дзеля захопу Фінляндыі, Прыбалтыкі, Польшчы, Каўказа, Сярэдняй Азіі, Сібіры, Далёкага Ўсходу. У 1755 годзе быў заснаваны [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт]], куды дзеля навучання маскавітаў былі запрошаныя таленавітыя навукоўцы з Заходняй Еўропы.
 
Рэч Паспалітая з'яўлялася фактычна парламэнцкай манархіяй з выбарнай пасадай караля. Гэтым скарысталася Расія, шляхам подкупу і ваеннага ўмяшальніцтва сеючы анархію ў польска-ліцвінскай дзяржаве. Пасьля канчатковага захопу Расіяй польска-ліцвінскай дзяржавы ([[Падзелы Рэчы Паспалітай]], 1795) пачынаецца інтэнсіўная [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыя Літвы]]. На захопленых землях расійскай уладай была ўведзеная забарона [[Беларуская мова|мовы мясцовага насельніцтва]]. Знішчэньне [[уніяцтва|ўніяцтва]] падзяліла ліцвінаў на праваслаўных і рыма-каталікоў, што стала адной з галоўных прычын слабой нацыянальнай згуртаванасці<ref>{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Праз друкаваныя выданьні і ўплыў на мясцовую інтэлегенцыю пачынаецца навязванне новай назвы краю — Беларусь ({{Lang-ru|Белоруссия}}). Але ў выніку Літва не атрымлівае нават аўтаноміі і пазначаецца на картах як «[[Паўночна-Заходні край]]».
 
== Пачатак адраджэння ==
 
=== Канец XVIII — XIX стагоддзе ===
Пасля захопу Літвы Расіяй ў краі адразу былі ўведзеныя расійскія таталітарныя парадкі. Значна пагоршылася праўнае становішча насельніцтва, гарады пазбаўляліся еўрапейскага самакіравання ([[Магдэбургскае права|Магдэбургскага права]]), уводзіўся рэкруцкі набор у расійскую армію. Жыхары гарадоў былі прыраўняныя да сялянаў у ваеннай павіннасці. Паўмільёна ліцвінаў сталі прыгоннымі расійскіх памешчыкаў. Расійскія захопнікі пераводзілі ліцвінаў з грашовага аброку (чыншу) на паншчыну. Пачалася ўсеагульная [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыя краю]].
 
Першыя паросткі нацыянальнага адраджэння ўзьніклі ў 10-х гадах XIX стагоддзя. Паход [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]] ўглыб Расіі абудзіў народ былога Вялікага Княства Літоўскага. Быў утвораны [[Камісія часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага|Часовы ўрад ВКЛ]], былая сталіца княства [[Вільня]] вітала напалеонаўскія войскі як вызваліцеляў, віленчукі закідвалі жаўнераў кветкамі. Шляхта й месцічы масава запісваліся ў Вялікую армію. Разам з тым для барацьбы з Напалеонам расійскія ўдлады ажыццяўлялі рэкруцкі набор сялянаў з тэрыторыі ВКЛ. Таксама Літва абавязавалася ў вялікай колькасці пастаўляць правіянт Вялікай арміі Напалеона і выплочваць Францыі былыя даўгі расійскаму цару. Бясконцыя рэквізіцыі падрывалі эканоміку краю. У [[Вайна 1812 года|вайне 1812 году]] ліцвіны ваявалі з абодвух бакоў.
 
У 1817 годзе ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім ўніверсітэце]] з ініцыятывы студэнтаў [[Тамаш Зан|Тамаша Зана]], [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], [[Язэп Яжоўскі|Язэпа Яжоўскага]], [[Ануфрый Петрашкевіч|Анупрэя Петрашкевіча]] і [[Францішак Малеўскі|Францішка Малеўскага]] узнікла таемнае [[таварыства філаматаў]]. Прэзідэнтам таварыства быў абраны [[Тамаш Зан]], адным з сяброў быў [[Ян Чачот]]. Першапачаткова філаматы ставілі культурніцкія і асветніцкія мэты. Сябры збіралі фальклёрныя творы, складалі вершы, чыталі навуковыя рэфераты. Вядомасць атрымаў беларускамоўны верш Яна Чачота «На прыезд Адама Міцкевіча». Аднак хутка сябрамі аб’яднання завалодалі палітычныя ідэі. Філаматы патрабавалі незалежнасці народаў і знішчэньня прыгону сялянаў. Пасля выкрыцця таварыства расійскай паліцыяй, прэзідэнт Тамаш Зан усклаў усю віну на сябе й быў зняволены ў цытадэлі. Астатніх сяброў таварыства выслалі ўглыб Расіі<ref name="knihazbor">Паданне пра філаматаў, або Доля аднаго пакалення // Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цвіркі,. — Мн.: 1998. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).</ref>.
 
Увесну 1831 году Літва следам за Польшчай [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстала]] супраць расійскага прыгнёту. Аднак сілы бакоў аказаліся няроўнымі і паўстанне было задушанае. Пасля ўзмацніўся ціск на уніяцтва.
 
Важнай падзеяй нацыянальнага адраджэння быў выпуск першага нумару нелегальнай газеты «[[Мужыцкая праўда]]». Выдавец газеты, [[Кастусь Каліноўскі]], імкнуўся развеяць ілюзіі сялянаў наконт царскага маніфесту аб скасаванні прыгоннага права. Усталяваны кошт выкупу зямлі ў расійскіх памешчыкаў быў значна вышэйшы за рынкавы, большасць сялянаў была абрабаваная. Кастусь Каліноўскі рашуча выступаў супраць русіфікацыі краю і выдаваў сваю газету на беларускай мове. У ноч з 22 на 23 студзеня ў Варшаве пачалося [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнае паўстанне]], якое хутка перакінулася і на Літву. На тэрыторыі Беларусі паўстаннем кіраваў [[Літоўскі правінцыйны камітэт]]. Рэвалюцыйны ўрад неўзабаве ўзначаліў [[Кастусь Каліноўскі]]. Актыўнымі ўдзельнікамі паўстання былі беларускамоўныя пісьменьнікі [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], [[Францішак Багушэвіч]]. Пад канец 1863 году паўстанне было задушанае расійскімі войскамі. Агульная колькасць загінулых паўстанцаў невядомая. Пакараных налічвалася 18 з паловаю тысячаў. 128 паўстанцаў былі павешаныя або расстраляныя, 853 пайшлі на катаргу, 11 502 — у высылку. Перад смяротным пакараннем лідар літоўскіх паўстанцаў [[Кастусь Каліноўскі]] здолеў перадаць на волю знакамітыя «[[Лісты з-пад шыбеніцы]]», напісаныя на беларускай мове.
 
[[Файл:Kastuś Kalinoŭski. Кастусь Каліноўскі.jpg|thumb|Кастусь Каліноўскі]]
{{Цытата|Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.<br /><br />Твой слуга<br />Яська-гаспадар з-пад Вільні}}
 
Пасля нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863—1864-ых гадоў расійскія ўлады вырашылі падтрымаць [[Летува|жамойцкі]] нацыянальны рух, каб зменшыць уплыў палякаў і апалячаных ліцвінаў, які дэстабілізаваў становішча ў рэгіёне і з-за чаго часта ўспыхвалі бунты і паўстанні.
У другой палове 19-га стагоддзя з'явіліся першыя левыя нацыянальныя клубы сярод беларускіх студэнтаў у буйных універсітэтах [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] (напрыклад, ва універсітэце Санкт-Пецярбурга). Гэтыя клубы выдалі некалькі нелегальных выданняў, напрыклад, [[Гоман (1884)|Гоман]] з патрабаваннем незалежнасці або аўтаноміі Беларусі. [[Ігнат Грынявіцкі]], забойца цара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] у Расіі, некаторымі з гісторыкаў лічыцца адным са стваральнікаў беларускай фракцыі сацыялістычнага руху Народнай волі<ref>Michaluk D. Białoruska Republika Ludowa 1918—1920 u podstaw białoruskiej państwowości — Toruń, Wydawnictwo naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010</ref>
 
Спрыянне жамойцкаму культурнаму развіццю адлюстроўвалася ў зацвярджэньні за [[Літоўская мова|жамойцкай мовай]] статусу мовы навучання ў Марыямпальскай вышэйшай вучэльні (у выніку чаго тая адразу стала цэнтрам падрыхтоўкі жамойцкай інтэлегенцыі), дазволе мець свой нацыянальны касцёл, развіцці жамойцкага друку і асветы. Больш за тое, каля 100 000 жамойтаў жылі ў [[Прусія|Прусіі]], дзе мелі амаль неабмежаваныя магчымасці культурнага развіцця. У гэты ж час царскі ўрад забараніў беларускую мову як мову асветы і друку, а ў 1839 годзе была забароненая [[Уніяцтва|ўніяцкая царква]], у выніку чаго ліцвіны згубілі сваю канфесійную адметнасць і былі падзеленыя на праваслаўных і каталікоў, што прывяло да слабой нацыянальнай еднасці.
 
Садзейнічанне развіццю жамойцкай культуры і мовы расійскімі ўладамі прывяло да таго, што [[Літоўскае нацыянальнае абуджэнне|жамойцкае адраджэнне]] пачалося значна раней за беларускае. Дзеячы жамойцкага нацыянальнага руху пачалі выкарыстоўваць не сваю спрадвечную назву «Жамойць», а найменне старадаўняй, пераважна славянскай дзяржавы з эпіцэнтрам у Беларусі — Вялікага Княства Літоўскага. Гэтыя адраджэнцы прысвоілі ня толькі найменне «Літва» (у форме «[[Летува]]»), але і заявілі пра свае выключныя правы на гістарычную і культурную спадчыну ВКЛ, а таксама на сімволіку. Замест свайго гістарычнага гербу «Мядзведзь» жамойцкія дзеячы пачалі выкарыстоўваць «[[Пагоня (герб)|Пагоню]]» славянскага паходжання. А паколькі ў [[Літоўская мова|жамойцкай мове]] не было слова для яе пазначэння, жамойцкая эліта ([[Сіманас Даўкантас]]) прыдумала яе, назваўшы «Пагоню» новым словам «[[Віціс]]». У выніку, беларускае адраджэнне пачалося пазней за жамойцкае, і беларускія дзеячы культуры, пачынаючы з Францішка Багушэвіча, прынялі найменне, якое тады было распаўсюджана на Смаленшчыне, Віцебшчыне і Магілёўшчыне, а таксама навязвалася расійскім друкам ― [[беларусы]].
 
За канцэпцыю ўтварэння ВКЛ жамойцкімі адраджэнцамі была ўзятая канцэпцыя балцка-славянскай канфрантацыі, якая ўзнікла падчас навуковай дыскусіі паміж польскімі і расійскімі даследчыкамі ў канцы XIX ― пачатку XX стагоддзя. Паводле яе, падмуркам утварэння Вялікага Княства Літоўскага была перамога раннефеадальнага балцкага ўтварэння над славянамі, ў выніку чаго гэтая новая краіна трансфармавалася ў Вялікае Княства Літоўскае. У канцы XX стагоддзя гэтую канцэпцыю абверг [[Алесь Краўцэвіч]], які даказаў, што ВКЛ з самага пачатку была біэтнічнай балта-славянскай дзяржавай з дамінаваннем славян, а балта-славянскія адносіны ў часы утварэння Вялікага Княства Літоўскага насілі толькі мірны характар<ref>[http://inbelhist.org/litva-ci-zhmudz-pa-slyadax-nazvy-adnoj-krainy/ «Літва» ці «Жмудзь». Па слядах назвы адной краіны…] // Інстытут беларускай гісторыі і культуры</ref>.
 
Увесну 1881 году беларускі шляхціч [[Ігнат Грынявіцкі]] забіў цара [[Аляксандр II|Аляксандра ІІ]], кінуўшы ў карэту цара бомбу. Грынявіцкі быў студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута і сябром «{{нп3|Народная воля (арганізацыя)|Народнай волі|ru|Народная воля}}». Праз тры гады пасля забойства пачаў выходзіць часопіс «[[Гоман (1884)|Гоман]]» — орган беларускай фракцыі «Народнай волі». У першым нумары часопіса дэкларавалася:
 
{{Цытата|Мы беларусы і павінныя змагацца за мясцовыя інтарэсы беларускага народа і федэратыўную аўтаномію краіны.}}
 
У 1891 годзе ў кракаўскай друкарні Ўладзіслава Анчыца была надрукаваная беларускамоўная кніга [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]] «[[Дудка беларуская]]». Кніга выйшла пад псеўданімам [[Мацей Бурачок]]<ref>''Лойка А., Рагойша В.'' Беларуская літаратура ХІХ ст. Хрэстаматыя. Мн. 1988. с. 250—283.</ref>. У гэтым жа годзе нарадзіўся [[Максім Багдановіч]], аўтар шэдэўра беларускай паэзіі — верша «[[:s:Пагоня|Пагоня]]».
 
=== 19-еXX стагоддзе ===
У 1903 годзе была ўтвораная першая беларуская палітычная партыя — [[Беларуская сацыялістычная грамада|Грамада]]. Яна была створаная на з'езьдзе прадстаўнікоў студэнцкіх і вучнёўскіх гурткоў [[Вільня|Вільні]], [[Менск]]а і [[Пецярбург]]а. Ідэйным базісам партыі быў сацыялізм. Першая праграма партыі прадугледжвала ўтварэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, другая — аўтаномію ў складзе Расіі. Сярод стваральнікаў партыі былі [[Вацлаў Іваноўскі]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Алаіза Пашкевіч (Цётка)]], [[Іван Луцкевіч]]. У 1917 годзе Петраградскі аддзел партыі налічваў каля тысячы сяброў, а агулам іх было каля пяці тысяч. Грамада стала адным з арганізатараў [[Першы Усебеларускі з'езд|Першага Ўсебеларускага з'езду]] ў снежні 1917 года. З'езд быў разагнаны, але заклаў падмурак абвяшчэння беларускай нацыянальнай дзяржавы — [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
У маі 1906 года ў выніку паслаблення ціску на нацыянальныя рухі з боку расійскіх уладаў, заснаванае першае беларускае легальнае выдавецтва «[[Загляне сонца і ў наша ваконца]]». Першай выдадзенай кнігай стаў «Беларускі лемантар» [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]]. Усяго было выдадзена больш за сто тысяч асобнікаў кніг беларускіх творцаў ([[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], [[Цішка Гартны|Цішкі Гартнага]]) і перакладаў. Пачатак [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] спыніў дзейнасць выдавецтва.
 
1 жніўня 1906 года выйшаў першы нумар легальнай беларускай газеты «[[Наша доля]]». Чатыры з шасці нумароў былі канфіскаваныя царскай паліцыяй. Рэдактар газеты [[Іван Тукеркес]] быў зняволены.
 
Велізарная роля ў згуртаванні нацыянальных сіл належыла тыднёвіку «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]», які ўпершыню пабачыў свет 10 лістапада 1906 года. За гады існавання «Наша ніва» стала агульнабеларускай газетай.
 
19 ліпеня 1914 года пачалася [[Першая сусветная вайна]]. Расія ўвязалася ў вайну і ўвяла свае войскі ў [[Прусія|Прусію]]. Але хутка нямецкія войскі занялі палову тэрыторыі Беларусі. Толькі ў выніку нарачанскага наступу немцаў страты Расіі склалі блізу 100 тысяч чалавек. Цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча, спароджанае вайной, прывяло да [[Кастрычніцкі пераварот|кастрычніцкага перавароту]] ў Петраградзе, у выніку чаго да ўлады прыйшлі бальшавікі.
 
[[Файл:BNR Third charter.png|міні|[[Трэцяя Устаўная грамата]], у якой абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі]]
Паслабленне Расеі прывяло да нацыянальнага ўздыму прыгнечаных народаў. Па ўсёй Расіі паняволеныя нацыі сталі дэклараваць намеры аб незалежнасці. 18 снежня 1917 года ў Мінску распачаўся [[Першы Усебеларускі з'езд]], які сабраў 1872 дэлегаты з [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнага беларускага абшара]]. На з'ездзе быў закладзены падмурак беларускай дзяржаўнасці. У ноч з 30 на 31 снежня бальшавікі разагналі з'езд з выкарыстаннем узброеных аддзелаў. Дэкрэт аб разгоне падпісаў [[Карл Ландар]]. Аднак 18 лютага 1918 года пачаўся наступ нямецкіх войскаў і бальшавікі ўцяклі з Мінску. Выканаўчы Камітэт З'езду абвясціў сябе ўладай у Беларусі. 3 сакавіка 1918 году паміж Савецкай Расіяй і Германіяй ў Брэсце была падпісаная мірная [[Брэсцкі мір|дамова]] без удзелу беларусаў, поводле якой частка Беларусі была пакінутая немцам. Ва ўмовах ігнаравання беларускага нацыянальнага руху з боку Расіі й Нямеччыны, сярод беларускіх эліт сталі дамінаваць незалежніцкія настроі. 25 сакавіка 1918 году ў Мінску была абвешчаная незалежнасць [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
11 кастрычніка 1918 года пры кіраванні Народнага Сакратарыяту на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]] была прынятая часовая [[часовая канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі|канстытуцыя]] БНР<ref name=sidarevich>''Сідарэвіч А.'' Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 387.</ref>.
Пачало адраджацца беларускае пісьменніцтва. Такія майстры слова, як [[Францішак Багушэвіч]], [[Карусь Каганец]], [[Ядвігін Ш.]], стваралі беларускія мастацкія творы. Культурнаму развіццю беларускага краю перашкаджала забарона беларускай мовы расійскімі ўладамі і, як вынік, немагчымасць друкавацца на радзіме.
 
Пасля сыходу немцаў і бальшавіцкай акупацыі Мінска на пачатку снежня 1918 года, [[Рада БНР]] стала эмігранцкім урадам Беларусі. У адрозненне ад суседніх [[Палякі|палякаў]] і [[Літоўцы|летувісаў]], беларусам не ўдалося стварыць незалежную нацыянальную дзяржаву<ref>''[[Тымаці Снайдэр|Snyder T.]]'' The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999 (Yale University Press, 2003). P. 42</ref>.
== На пачатку 20-га стагоддзя ==
[[Выява:Bieł-čyrvona-bieły ściah, Pahonia. Бел-чырвона-белы сьцяг, Пагоня (1920).jpg|thumb|Паштоўка часоў БНР]]
На пачатку 20-га стагоддзя працягвалася далейшае развіццё беларускіх нацыянальных арганізацый. З'явіліся сацыялістычныя ([[Беларуская сацыялістычная грамада, 1902|Беларуская сацыялістычная грамада]]) і хрысціянска-дэмакратычныя ([[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]]) арганізацыі. У выніку расійскай [[Рэвалюцыя 1905 года|рэвалюцыі 1905 года]] выданні на нацыянальных мовах былі легалізаваныя. Гэта прывяло да буму у беларускай кнізе і выдавецкай справе. Газета «[[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]]», заснаваная ў [[1906]] годзе, стала адным з найважнейшых цэнтраў адукацыі і прасоўвання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў сярэдні клас Беларусі, як у гарадах і мястэчках, так і на вёсцы.
 
Савецкія прышэльцы, якія ўзначалілі бальшавіцкі рух на тэрыторыі Беларусі, [[Аляксандр Мяснікян|Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян)]] і [[Вільгельм Кнорыньш|Вільгельм Кнорын (Кнорыньш)]], не прызнавалі права беларускага народа на існаванне<ref>«Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты» —[[Вільгельм Кнорыньш]], «Звезда», 6 кастрычніка 1918</ref>. Але яны не маглі ігнараваць ідэю беларускай дзяржаўнасці, падмурак якой быў закладзены абвяшчэннем БНР. Таму бальшавікі, нягледзячы на непрызнанне беларускай нацыі, абвясцілі [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь]] 1 студзеня 1919 года. Гэта было зроблена з мэтай супрацьпастаўлення Беларускай Народнай Рэспубліцы і перацягнення на савецкі бок беларускіх адраджэнцаў. План расійскіх камуністаў аказаўся ўдалым, у выніку чаго быў утвораны беларускі савецкі ўрад на чале з выбітным беларускім пісьменьнікам [[Зміцер Жылуновіч|Змітром Жылуновічам (Цішка Гартны)]]. Аднак з пачаткам актыўнай фазы [[Савецка-польская вайна|савецка-польскай вайны]], бальшавікі разагналі гэты ўрад і ліквідавалі ССРБ. Усходняя частка Беларусі была далучаная да РСФСР, а Заходнюю ўключылі ў склад Летувы і назвалі «[[Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі]]» (ЛітБел). У кіраўніцтве ЛітБел не было ніводнага беларуса і створаная яна была ў якасьці буфернай зоны між Польшчай і РСФСР. У ССРБ і ЛітБел беларуская мова не дапускалася да друку і дзяржаўнага ўжытку, не выдавалася ніводнай газеты на беларускай мове. 31 ліпеня 1920 года ССРБ была адроджаная бальшавікамі. Была запушчаная прапаганда, нібы бальшавікі прызнаюць права нацый на самавызначэнне і гарантуюць ім вольнае развіццё пад Савецкай Расіяй. Была абвешчаная палітыка [[Беларусізацыя|беларусізацыі]], якая дала магчымасьць друкавацца на беларускай мове, займацца навуковай дзейнасцю, плённа працаваць на ніве нацыянальнага адраджэння. Згаданая прапаганда аказалася эфектыўнай, і ў 1920-х гадах у Савецкую Беларусь з-за мяжы пераехалі выбітныя дзеячы беларускага адраджэння: [[Максім Гарэцкі]], [[Францішак Аляхновіч]], [[Вацлаў Ластоўскі]], [[Аркадзь Смоліч]], [[Аляксандр Цвікевіч]], [[Палута Бадунова]] і іншыя. У паследку яны ўсе будуць фізічна знішчаныя [[НКВД|савецкімі карнікамі]]. Разам з імі будуць знішчаныя і заснавальнікі Савецкай Беларусі [[Зміцер Жылуновіч]], [[Аляксандр Чарвякоў]], [[Усевалад Ігнатоўскі]] і іншыя. Бальшавікі-іншаземцы, якія ўсталёўвалі савецкую ўладу ў Беларусі ([[Карл Ландар]], [[Вільгельм Кнорын]]ьш, [[Мікалай Гікала]], [[Канстанцін Гей]]), таксама будуць расстраляныя сваімі таварышамі.
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] [[1917]] года беларускія нацыянальныя арганізацыі, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны краіны, правялі [[Першы Усебеларускі з'езд]]. На з'ездзе была абвешчаная незалежнасць Беларусі і ўтвораная [[Беларуская Народная Рэспубліка]]. Яна існавала да 1919 года, калі яе парламент, [[Рада БНР]], быў вымушаны пакінуць краіну з-за заняцця Беларусі [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміяй]]. На працягу грамадзянскай вайны ў Расіі сябры беларускага вызваленчага руху стваралі партызанскія атрады (вядомыя як [[Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба|Зялёны дуб]]), беларускія нацыянальныя падраздзяленні ў арміі Літоўскай Рэспублікі і польскай арміі. Узброеную барацьбу супраць бальшавікоў вялі войскі генерала [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]], [[Слуцкае паўстанне|слуцкія паўстанцы]].
 
Увосень 1920-га году на Случчыне ўтварылася нейтральная зона ў выніку расійска-польскага замірэння. Выкарыстоўваючы магчымасць, дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння на Случчыне змаглі ўсталяваць у краі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і арганізаваць дзесяцітысячнае войска дзеля адпору наступу бальшавікоў з Расіі. Войска складалася з двух палкоў: 1-га Слуцкага на чале з [[Ахрэм Гаўрыловіч|Ахрэмам Гаўрыловічам]] і 2-га Грозаўскага на чале з [[Лукаш Сяменік|Лукашам Семянюком]]. Была створаная [[Рада Случчыны]] на чале з [[Уладзімір Пракулевіч|Уладзімірам Пракулевічам]]. 27 лістапада пачаліся [[Слуцкае паўстанне|баі]]. Пасля месяца супраціву слуцкія ваяры былі вымушаныя адыйсці за раку Лань, дзе былі раззброеныя палякамі і змешчаныя ў лагеры для інтэрнаваных асоб. Частка ваяроў вярнулася ў Савецкую Беларусь, дзе ў паследку была фізічна знішчаная падчас [[Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі|савецкіх рэпрэсій]].
Пасля ад'езду Рады БНР з Беларусі і ўсталявання [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|савецкай улады]] ўрад бальшавікоў надаў афіцыйны статус беларускай мове і культуры ў рамках савецкай карэнізацыйнай палітыкі. З 1924 па 1929 год афіцыйнай палітыкай нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва была [[беларусізацыя]].
 
Разам з тым заставалася актыўнай [[Беларуская сялянская партыя Зялёны Дуб]], якая мела баявое крыло і ажыццяўляла партызанскую барацьбу супраць бальшавікоў.
Гэта палітыка скончылася ў пачатку 1930-х гадоў, што суправаджаліся інтэнсіўнай [[Русіфікацыя|русіфікацыяй]] і тэрорам у дачыненні да беларускіх культурных і сацыяльных эліт. Увайшла ў гісторыю [[Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года|крывавая ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года]], калі было расстраляна больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі. Паводле беларускага даследчыка [[Леанід Уладзіміравіч Маракоў|Леаніда Маракова]]:<ref>[https://news.tut.by/society/201107.html Как в БССР уничтожали врачей и избавлялись от больных] // TUT.by {{Ref-ru}}</ref>
{{цытата|Змянілася ўжо некалькі пакаленняў, а нам усё ніяк не атрымоўваецца аднавіць згубленае. Усё таму, што мы — дзеці горшых, лепшых выразалі.}}
 
18 сакавіка 1921 года паміх Савецкай Расіяй і Польшчай была падпісаная [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|дамова]], паводле якой Заходняя Беларусь адыходзіла Польшчы. Прадстаўнік Беларусі [[Аляксандр Чарвякоў]] не быў дапушчаны да перамоўнага стала. Усходняя Беларусь пад назвай «[[БССР]]» (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) фактычна стала калоніяй Расіі, афіцыйная назва якой з 1922 году гучала як «[[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]]». Далейшае знаходжаньне Беларусі ў складзе СССР характарызавалася згортваньнем палітыкі беларусізацыі і аднаўленьнем інтэнсыўнай [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыі]].
Між тым, шматлікія беларускія палітычныя і культурныя арганізацыі працягвалі сваю дзейнасць у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая паводле савецка-польскай дамовы належыла Польшчы. Дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як [[Браніслаў Тарашкевіч]], былі абраныя ў польскі парламент. Аднак і тут у 1930-я гады ўзмацніліся палітычныя рэпрэсіі.
 
Заходняя Беларусь трапіла пад уладу [[Польшча|Польшчы]], дзе беларусы зазнавалі палітычны ўціск. У бюджэце на 1924 год першыя два месяцы ў структуры польскага экспарту займалі беларускі лес і украінская нафта. Каб не дапусціць аддзялення Заходняй Беларусі, польскія ўлады стваралі перашкоды дзеячам беларускага нацыянальнага руху. Нярэдкімі сталі палітычныя судовыя працэсы, турэмныя ўвязненні. Адным з лідараў беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі быў [[Браніслаў Тарашкевіч]]<ref name = "Zvyazda" />.
== Канец 20 і пачатак 21 стагоддзяў ==
 
=== Канец 20XX і пачатак 21XXI стагоддзяў ===
Падчас [[перабудова|перабудовы]] узнялася новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. НекалькіНовыя новыхкультурныя рэгіянальныхнацыянальныя культурных нацыянальных арганізацыйарганізацыі, такія як [[Талака, аб'яднанне|Талака]], былі сфармаваныя да канца 1980-х гадоў. Таксама рухРух «[[БНФ Адраджэньне]]» на чале з [[Зянон Пазняк|Зянонам Пазняком]] быў заснаваны ў 1988 годзе. Пасля выбараў, якія адбыліся ў 1990, БНФ утварыў фракцыю з 35 дэпутатаў у Вярхоўным Савеце Беларусі і спрыяў здабыццю незалежнасці для Беларусі пасля [[Распад СССР|распаду СССР]].
 
[[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь]] [[Аляксандр Лукашэнка]], абраны ў 1994 годзе, ініцыяваў наданне [[Руская мова|рускай мове]] статуса дзяржаўнай, і адмовіўсяадмову ад [[Бела-чырвона-белы сцяг|бела-чырвона-белага сцяга]] і [[Пагоня (герб)|Пагоні]] як дзяржаўных сімвалаў, аднаўленне [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыйнай палітыкі]] расійскай імперскай і савецкай эпох<ref name = "disaster">[https://novychas.by/hramadstva/nacyjanalnaja-katastrofa-na-tle-mjakkaj-belarusiza Нацыянальная катастрофа на тле мяккай беларусізацыі] // [[Новы час (газета)|Новы час]]</ref><ref name = "Smok">''[https://belarusdigest.com/story/author/vadzim-smok/ Vadzim Smok]''. [https://belarusdigest.com/papers/belarusianidentity.pdf Belarusian Identity: the Impact of Lukashenka’s Rule] // ''Analytical Paper.'' Ostrogorski Centre, BelarusDigest, 9 December 2013</ref><ref name = "crisis">[https://www.opendemocracy.net/en/odr/belarus-has-identity-crisis/ Belarus has an identity crisis] // openDemocracy</ref><ref name = "main">[http://novychas.by/hramadstva/halounaja-bjada-belarusau-u-belarusi-mova Галоўная бяда беларусаў у Беларусі — мова] // [[Новы час (газета)|Новы час]]</ref><ref name = "russificator">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=100322 Аляксандар Русіфікатар] // [[Наша Ніва]]</ref>, што замаруджвае працэс нацыянальнага адраджэння беларусаў.
 
{{нейтральнасць}}