Беларускае нацыянальнае адраджэнне: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Пасля сыходу немцаў і бальшавіцкай акупацыі Мінска на пачатку снежня 1918 года, [[Рада БНР]] стала эмігранцкім урадам Беларусі. У адрозненне ад суседніх [[Палякі|палякаў]] і [[Літоўцы|летувісаў]], беларусам не ўдалося стварыць незалежную нацыянальную дзяржаву<ref>''[[Тымаці Снайдэр|Snyder T.]]'' The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999 (Yale University Press, 2003). P. 42</ref>.
 
Савецкія прышэльцы, якія ўзначалілі бальшавіцкі рух на тэрыторыі Беларусі, [[Аляксандр Мяснікян|Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян)]] і [[Вільгельм Кнорыньш|Вільгельм Кнорын (Кнорыньш)]], не прызнавалі права беларускага народа на існаванне<ref>«Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты» — [[Вільгельм Кнорыньш]], «Звезда», 6 кастрычніка 1918</ref>. Але яны не маглі ігнараваць ідэю беларускай дзяржаўнасці, падмурак якой быў закладзены абвяшчэннем БНР. Таму бальшавікі, нягледзячы на непрызнанне беларускай нацыі, абвясцілі [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь]] 1 студзеня 1919 года. Гэта было зроблена з мэтай супрацьпастаўлення Беларускай Народнай Рэспубліцы і перацягнення на савецкі бок беларускіх адраджэнцаў. План расійскіх камуністаў аказаўся ўдалым, у выніку чаго быў утвораны беларускі савецкі ўрад на чале з выбітным беларускім пісьменнікам [[Зміцер Жылуновіч|Змітром Жылуновічам (Цішка Гартны)]]. Аднак з пачаткам актыўнай фазы [[Савецка-польская вайна|савецка-польскай вайны]], бальшавікі разагналі гэты ўрад і ліквідавалі ССРБ. Усходняя частка Беларусі была далучаная да РСФСР, а Заходнюю ўключылі ў склад Летувы і назвалі «[[Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі]]» (ЛітБел). У кіраўніцтве ЛітБел не было ніводнага беларуса і створаная яна была ў якасьці буфернай зоны між Польшчай і РСФСР. У ССРБ і ЛітБел беларуская мова не дапускалася да друку і дзяржаўнага ўжытку, не выдавалася ніводнай газеты на беларускай мове. 31 ліпеня 1920 года ССРБ была адроджаная бальшавікамі. Была запушчаная прапаганда, нібы бальшавікі прызнаюць права нацый на самавызначэнне і гарантуюць ім вольнае развіццё пад Савецкай Расіяй. Была абвешчаная палітыка [[Беларусізацыя|беларусізацыі]], якая дала магчымасьць друкавацца на беларускай мове, займацца навуковай дзейнасцю, плённа працаваць на ніве нацыянальнага адраджэння. Згаданая прапаганда аказалася эфектыўнай, і ў 1920-х гадах у Савецкую Беларусь з-за мяжы пераехалі выбітныя дзеячы беларускага адраджэння: [[Максім Гарэцкі]], [[Францішак Аляхновіч]], [[Вацлаў Ластоўскі]], [[Аркадзь Смоліч]], [[Аляксандр Цвікевіч]], [[Палута Бадунова]] і іншыя. У паследку яны ўсе будуць фізічна знішчаныя [[НКВД|савецкімі карнікамі]]. Разам з імі будуць знішчаныя і заснавальнікі Савецкай Беларусі [[Зміцер Жылуновіч]], [[Аляксандр Чарвякоў]], [[Усевалад Ігнатоўскі]] і іншыя. Бальшавікі-іншаземцы, якія ўсталёўвалі савецкую ўладу ў Беларусі ([[Карл Ландар]], [[Вільгельм Кнорын]]ьш, [[Мікалай Гікала]], [[Канстанцін Гей]]), таксама будуць расстраляныя сваімі таварышамі.
 
Увосень 1920-га году на Случчыне ўтварылася нейтральная зона ў выніку расійска-польскага замірэння. Выкарыстоўваючы магчымасць, дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння на Случчыне змаглі ўсталяваць у краі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і арганізаваць дзесяцітысячнае войска дзеля адпору наступу бальшавікоў з Расіі. Войска складалася з двух палкоў: 1-га Слуцкага на чале з [[Ахрэм Гаўрыловіч|Ахрэмам Гаўрыловічам]] і 2-га Грозаўскага на чале з [[Лукаш Сяменік|Лукашам Семянюком]]. Была створаная [[Рада Случчыны]] на чале з [[Уладзімір Пракулевіч|Уладзімірам Пракулевічам]]. 27 лістапада пачаліся [[Слуцкае паўстанне|баі]]. Пасля месяца супраціву слуцкія ваяры былі вымушаныя адыйсці за раку Лань, дзе былі раззброеныя палякамі і змешчаныя ў лагеры для інтэрнаваных асоб. Частка ваяроў вярнулася ў Савецкую Беларусь, дзе ў паследку была фізічна знішчаная падчас [[Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі|савецкіх рэпрэсій]].
Зянон Пазняк стварыў шырокую грамадска-нацыянальную плынь «Беларуская Салідарнасць» і «Беларускае Адраджэнне». Прапагандуе ідэі народнага патрабавання. Сёння, патрэбна рэальна адзначыць, нацыянальная плынь (КХП-БНФ і НБП і шмат іншых груповак менш значнага статусу) стаяць на лепшым узроўні ў грамадстве чым сацыял-дэмакраты і хрысціянскія дэмакраты (хадэкі).
-->
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* [http://www.slounik.org/155280.html Адраджэнне нацыянальнае] // Чалавек і грамадзтва: Энцыкляпэдычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1998
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Беларускі нацыяналізм]]
 
{{Гісторыя Беларусі 2}}
307

правак